Камсамольская сям’я

Камсамольская сям’я

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Ганну і Васіля Пашкевічаў аб’яднала работа ў Саюзе моладзі Беларусі.
Як і многія дзеці мінулага стагоддзя, Ганна з Камянца і Васіль з вёскі Спорава Бярозаўскага раёна ў свае 14 гадоў папоўнілі рады камсамола Беларусі. Яны адносіліся да таго тыпу школьнікаў, якія вылучаюцца лідарскімі якасцямі, якім да ўсяго ёсць справа. Умелі сумяшчаць вучобу з удзелам у суботніках, мітынгах, камсамольскіх сходах, выпускам насценгазет…
І Ганна, і Васіль актыўна ўдзельнічалі ў жыцці сваіх школьных камсамольскіх арганізацый. Таму і ў новым калектыве Ганна і Васіль далучыліся да камсамольскага руху. Двое маладых студэнтаў Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна сустрэліся ў сценах гэтай установы адукацыі. Камсамольскае жыццё было вельмі насычаным: будаўнічыя атрады, работа ў камітэце камсамола ВНУ, спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, суботнікі і патрыятычныя акцыі.
Пасля студэнцкіх гадоў Ганна Аляксандраўна паехала працаваць настаўнікам фізікі ў сярэднюю школу горада Высокае, а Васіль Васільевіч вярнуўся назад, у Бярозаўскі раён, настаўнікам фізічнага выхавання.
Праз нейкі час, працуючы ўжо сакратаром Камянецкага раённага камітэта камсамола, Ганне прапанавалі перайсці ў апарат абласнога камітэта загадчыцай аддзела школьнай моладзі і піянераў. Актыўная работа толькі радавала дзяўчыну. Тым часам з Бярозаўскага райкама ў Брэст інструктарам аддзела кадравай работы перавёўся і Васіль Пашкевіч. Кожны дзень сустракаліся яны ў абкаме. Сумесная праца, актыўны ўдзел у мерапрыемствах, работа з моладдзю аб’ядноўвалі Васіля і Ганну. Пасля ўзніклі і пачуцці. Неяк незаўважна камсамольскія актывісты адчулі, што яны патрэбны адзін аднаму не толькі дзеля грамадскай работы.
Праз два гады працы ў абкаме згулялі вяселле. Вось так прыгожую і моцную сям’ю аб’яднаў камсамол. І зараз, праз 27 гадоў сямейнага жыцця, у Васіля і Ганны Пашкевічаў, як і раней, у вачах іскрыцца каханне і шчасце. Ёсць у гэтай цудоўнай пары і свая кветачка – дачка Вольга, якая пераняла ад бацькоў працавітасць, мэтанакіраванасць, павагу да людзей і аптымістычны жыццёвы настрой.
Зараз Ганна Аляксандраўна працуе кіраўніком справамі Брэсцкага райвыканкама, а Васіль Васільевіч – намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама. На іх думку, менавіта камсамольскі гарт стаў надзейным падмуркам для далейшай работы…
Пашкевічы ўпэўнены: маладзёжная арганізацыя і сёння дае магчымасць знаёмстваў і сустрэч, часам – лёсавызначальных. Варта толькі быць актыўным і не цурацца грамадскай работы. Энтузіязм маладосці трэба выкарыстоўваць па максімуму!
Ганна ГАЛЯНЧУК,
студэнтка Інстытута
журналістыкі БДУ

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Двум брастаўчанам уручылі залатыя пярсцёнкі

Следующая запись

116 дзяцей знайшлі сем’і ў Кобрынскай “Дзіцячай вёсцы”