Двум брастаўчанам уручылі залатыя пярсцёнкі
Ірына Лямішчанка і Барыс Сцельмашук сталі пераможцамі рэкламнай гульні “Хлеб са скарбам”. Яны купілі прадукцыю брэсцкага хлебакамбіната і ва ўпакоўцы знайшлі жэтон з лагатыпам “Берасцейскі пекар”. Ірына Паўлаўна атрымала залаты пярсцёнак з фіянітам, а Барыс Уладзіміравіч – залаты.
– Гульня праводзілася для таго, каб папулярызаваць нашу прадукцыю, – расказала вядучы спецыяліст па маркетынгу Іна Ігнацюк. –
А залатыя вырабы толькі падкрэсліваюць значнасць хлеба, які і сам з’яўляецца сапраўдным скарбам.
Пераможцы прызналіся, што не адразу заўважылі жэтоны і да апошняга не верылі ў сваю ўдачу. Справа ў тым, што ніхто са шчасліўчыкаў раней нічога не выйграваў. Пакупнікамі хлебабулачнай прадукцыі “Брэстхлебпрама” яны з’яўляюцца даўно і аддаюць перавагу ёй з-за высокай якасці і даступных цэн. Прыемным сюрпрызам сталі каштоўныя падарункі.
На гэтым гульня не скончылася. Свайго гаспадара чакае залаты пярсцёнак з брыльянтам. Акцыя працягваецца да 30 верасня ў магазінах вобласці. Нагадаем, што ў ёй удзельнічае група тавараў: хлеб “Кірмашовы”, “Барысаўскі”, “Дзвінскі” ёдававаны, “Золата палёў” новы. Падрабязней з правіламі гульні можна пазнаёміцца на сайце www.bhp.by.
Купляйце больш любімага хлеба – і вашы шансы атрымаць ювелірны сюрпрыз павялічацца. А сапраўдны скарб чакае пакупнікоў на магазінных паліцах.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.