Беларусь

Крэатыўнасць: творчасць, неардынарнасць


У аснове крэатыўнасці ляжаць неардынарнасць і творчасць. Які стыль жыцця сёння выбіраюць маладыя? Ці магчыма на самую банальную рэч паглядзець іншымі вачыма і ўбачыць у ёй штосьці арыгінальнае? Як ацэньвае крэатыў моладзі старэйшае пакаленне? Паслухаем, што кажуць людзі…
Ірына Валер’еўна, настаўнік:
– Крэатыўныя юнакі і дзяўчаты заўсёды творча ставяцца да жыцця. Часцей за ўсё такая моладзь  імкнецца  сваім знешнім выглядам вылучыцца з натоўпу, нясе ў сабе нешта індывідуальнае і патрэбнае свету. Крэатыўныя людзі не стаяць на месцы, наадварот – ідуць толькі ўперад, не апускаюць рукі, калі нешта  не атрымліваецца. Гэтая рыса характару мне сімпатычная.
Галіна Міхайлаўна, інжынер:
– Юнакі і дзяўчаты, якія адважна гля-дзяць у будучыню, – вось што такое крэатыўная маладосць. Такія людзі, як правіла, не камплексуюць, заўсёды адкрытыя для іншых.
Вікторыя САЧАНКА, вучаніца САШ №23:
– На мой погляд, крэа-тыўныя маладыя людзі – гэта тыя, якія маюць сваё аргументаванае меркаванне па розных пытаннях, а яшчэ любяць экстрым. Крэатывам не трэба здзіўляць – ім трэба жыць, не адмаўляючыся ад сваіх мэт і жаданняў.
Іван МАНЦЭВІЧ, вучань САШ №30:
– Гэта моладзь,  якая можа стварыць нешта ўнікальнае і сваё. Яна здольная змяняцца, а значыць, можа паўплываць на навакольны свет пазітыўна. Сучаснаму чалавеку падабаюцца нестандартныя думкі, а імкненне да новага ўласцівае маладым, бо яно дае магчымасць адкрываць свет зноў і зноў.
Вера Адамаўна, работнік абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці:
– Крэа-тыўнасць маладых людзей разглядаю як нашу будучыню. Такая моладзь, па-мойму, не жыве на халастых абаротах, а  прыносіць нешта ў свет, рухае яго ўперад. Прычым робіць гэта ўважліва і абдумана, каб потым не саромецца перад паслядоўнікамі.
Меркаванні выслухала і запісала
Маргарыта СЯРГЕЕВА,
вучаніца САШ №7, г. Брэст.
Фота Андрэя  ВЕЛІЧКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля