Салата “Фасолевы фокус”

Салата “Фасолевы фокус”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

ад Алены СОЦ, старшага інструктара па падпісцы Камянецкага РУПС:
– Шчыра кажучы, не часта эксперыментую на кухні, бо дамачадцы аддаюць перавагу стравам, якія можна прыгатаваць максімальна хутка і без празмернасцей. Тым не менш у кожнага ёсць свае прыхільнасці ў плане ежы: дзеці любяць рысавую кашу з разынкамі, муж – клёцкі з бульбы. Асабіста мне больш за ўсё падабаецца фасоля ў розных варыяцыях. Калі раптам да вас прыйшлі госці – асабліва актуальна гэта зараз, у навагодні сезон –  пачаставаць іх можна салатай “Фасолевы фокус”. Яна простая па складзе, хуткая ў прыгатаванні і вельмі смачная.
Нам спатрэбіцца: 200 грамаў фасолі, 200 – печані, 2-3 морквіны, 2 цыбуліны, 20 грамаў сметанковага масла, алей, соль, чырвоны перац і маянэз па смаку.
Фасолю адварваем да мяккасці, дадаём сметанковае масла. Печань спачатку рэжам невялікімі кавалачкамі, потым варым ці абсмажваем (асабіста мне больш падабаецца апошняе) і зноў дробна рэжам. Нарэзаную цыбулю і нашаткаваную на буйнай тарцы моркву абсмажваем на алеі. Страва амаль гатова, засталося толькі перакласці ўсе інгрэдыенты ў салатніцу, добра перамяшаць, пасаліць і паперчыць. Апошні штрых: дадаём 2-3 сталовыя лыжкі маянэзу – і можна падаваць на стол.
Спадзяюся, гурманы папоўняць гэтым рэцэптам сваю ўласную калекцыю. Смачна есці!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Крэатыўнасць: творчасць, неардынарнасць

Следующая запись

У міліцыі – свае чэмпіёны