Беларусь

Літаратурная традыцыя


Беларускаму слову ўтульна ў сценах гімназіі горада Мікашэвічы
У час Вялікай Айчыннай вайны сям’ю Нядзведскіх знішчылі фашысцкія карнікі. У жывых засталося двое: малалетнія Уладзік і Біня. У пасляваенныя гады брат з сястрой раслі і выхоўваліся ў Мікашэвіцкім дзіцячым доме. Тут пазней Уладзіслаў Нядзведскі працаваў, адсюль пайшоў у вялікае жыццё, напісаў некалькі паэтычных і празаічных кніг. Але, на жаль, жыццёвы шлях пісьменніка быў нядоўгім – ён загінуў у аўтакатастрофе.
У Мікашэвіцкай гімназіі, якая носіць імя Уладзіміра Нядзведскага, усталявалася добрая традыцыя: штогод восенню праводзяцца літаратурныя імпрэзы ці вечарыны, прысвечаныя памяці пісьменніка, і штораз гасцямі з’яўляюцца вядомыя беларускія паэты, празаікі, барды, многія з якіх ведалі Нядзведскага, сябравалі з ім. Тут у розны час пабывалі Ніл Гілевіч, Вольга Іпатава, Ніна Мацяш, Сяргей Законнікаў, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дранько-Майсюк, Генадзь Бураўкін, Віктар Казько, Мікола Пракаповіч, Уладзімір Мароз і многія іншыя.
На кожнай імпрэзе таксама падводзяцца вынікі творчых работ вучняў, уручаюцца прэміі імя Нядзведскага.
Традыцыя прадоўжана і сёлета. На гэты раз у гімназіі прайшла літаратурная вечарына з удзелам паэтаў Васіля Жуковіча і Георгія Ліхтаровіча. Школьнікі з ахвотай слухалі вершы ў выкананні аўтараў, пазнаёмілі гасцей са сваёй творчасцю. У каторы раз усе пераканаліся, што літаратурнаму слову ў сценах гімназіі ўтульна.
Сцяпан НЕФІДОВІЧ,
Лунінецкі раён.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля