Мой тата – самы лепшы

Мой тата – самы лепшы

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Вельмі добры чалавек і самы лепшы сябар – такое вызначэнне можа атрымаць не кожны бацька
Мой тата – самы лепшы! Вядома, так гавораць усе дзеці на свеце. Але я ведаю дакладна, што ўсё ж такі самы лепшы – гэта мой тата.
Завуць яго Вадзім Фёдаравіч. Працуе ён зубным урачом у Чарнаўчыцкай бальніцы. За дапамогаю да яго прыходзіць шмат людзей, і ён усіх лечыць. Я думаю, што татава работа важная і патрэбная.
Тата – вельмі добры чалавек. І хоць ён часта бывае заняты, усё роўна знаходзіць час пагуляць з намі (у мяне ёсць сястра Ксюша). Мы гуляем у цікавыя гульні, будуем дамы, глядзім разам тэлевізар, дапамагаем матулі прыбіраць у хаце. Наогул, у нас шмат агульных мужчынскіх спраў. Рамантуем машыну, калі яна сапсавана. Прыбіраем у гаражы. Будуем новы дом…
Бывае, што без татавай дапамогі зусім нельга абысціся,напрыклад, калі задача не рашаецца. Тата ўмее любыя задачы рашыць і заўсёды дапаможа.
Ён самы прыгожы. Вочы шэра-зялёныя, заўсёды добрыя, з хітрынкай. Здаецца, што тата ўсё пра мяне ведае, таму яго не ашукаеш. Але я і не хачу гэтага рабіць, бо вельмі яго люблю.
Тата нічога не баіцца. Ён вельмі надзейны, я лічу яго самым лепшым сябрам.
Кірыл ФЕДАРУК,
вучань Чарнаўчыцкай СШ,
Брэсцкі раён

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Ад чаго становіцца так радасна?

Следующая запись

Як стварыць добрую сям’ю