Паважаныя прадстаўнікі маладога пакалення Брэстчыны!

Паважаныя прадстаўнікі маладога пакалення Брэстчыны!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Ад імя абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём моладзі!
Гэтае свята блізкае людзям розных узростаў. Яно сімвалізуе самы дынамічны і сацыяльна-актыўны этап жыцця чалавека – час пошукаў і адкрыццяў, адвагі і рэалізацыі самых смелых ідэй.
Менавіта з вамі – школьнікамі і студэнтамі, маладымі рабочымі і інжынерамі, урачамі і настаўнікамі, будаўнікамі і працаўнікамі сяла, воінамі і прадстаўнікамі мноства прафесій – мы звязваем далейшае развіццё і дабрабыт нашага роднага краю.
Упэўнены, што ваша энергія і творчы патэнцыял, настойлівасць і мэтанакіраванасць дазволяць не толькі выбраць правільны жыццёвы шлях, але і напоўняць яго стваральнасцю ў імя Брэстчыны і нашай роднай Беларусі.
Дзякуючы дзяржаўнай палітыцы, якая накіравана на ўсебаковую падтрымку моладзі, сёння вы маеце надзейныя жыццёвыя перспектывы. Ствараюцца ўсе ўмовы для вашага развіцця, атрымання якаснай адукацыі і запатрабаваных прафесій. І асабліва радуе, што вы ўжо сёння актыўна заяўляеце аб сабе ў розных сферах жыцця: у навуцы і бізнэсе, на вытворчасці і ў творчасці, спорце і грамадскім жыцці.
Мы верым у вас, у вашы сілы, напорыстасць і талент. Шчыра спадзяёмся, што юначы азарт, невычэрпная энергія і пытлівы розум дапамогуць вам паспяхова рэалізаваць свае здольнасці, быць патрэбнымі людзям і стаць годнымі грамадзянамі нашай суверэннай Беларусі.
Ад душы жадаем вам поспехаў ва ўсіх добрых справах, здароўя, аптымізму, любові і светлых надзей.
АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
АБЛАСНЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Ад чаго становіцца так радасна?

Следующая запись

Як стварыць добрую сям’ю