Беларусь

Аладкі “Зялёная даліна”


Ад Алены ДАНІЛЬКЕВІЧ, першага сакратара Іванаўскага райкама
ГА “БРСМ”:
– Лета – цудоўны час для кулінарыі. Разнастайнасць садавіны і агародніны падказвае вялікую колькасць рэцэптаў. Большасць з іх можна аднесці да правілаў здаровага харчавання, якімі часта карыстаюся на кухні.
Заўважыла, што дары прыроды дапамогуць не толькі парадаваць смакавыя рэцэптары, але і створаць цудоўны настрой ласухам. Рознакаляровая фарбавая палітра абуджае апетыт і творчыя здольнасці ў гатаванні ежы. Да вядомых страў часта дабаўляю новыя інгрэдыенты і ў выніку атрымліваю непаўторны смак. Перавагу аддаю прадуктам, якія растуць на градцы, імкнуся пазбягаць розных экзатычных ноу-хау. Прапаную паспрабаваць аладкі “Зялёная даліна”.
Нам спатрэбяцца: 1 кабачок сярэдняга памеру, 2 сталовыя лыжкі мукі, палова шклянкі малака, 1 яйка, часнок, пятрушка і кроп.
На буйной тарцы надзіраем кабачок. Дадаём муку, малако і яйка. Цеста замешваем да кансістэнцыі смятаны. Смажым аладкі на алеі. Памер і форма залежаць ад фантазіі гаспадыні. На гатовыя аладкі праз часночніцу выціскаем часнок. Зверху выкладваем пятрушку і кроп. Цёпленькі прысмак падаём на стол са смятанай.
Страва не патрабуе шмат часу на гатаванне і вялікіх грашовых затрат. Смакуйце!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля