Беларусь

Як стварыць добрую сям’ю


Стварыць добрую сям’ю значна складаней, чым напісаць кнігу або зрабіць нейкае адкрыццё.
Многія ўпэўнены ў неабходнасці планаваць сваё жыццё, аднак зусім нязначная колькасць прызнае неабходнасць планавання ў сямейнай сферы. Юнакі і дзяўчаты вучацца доўгія гады, каб атрымаць прэстыжную работу, стаць цудоўнымі спецыялістамі. Аднак ніхто іх не вучыць будаўніцтву сямейных адносін, хоць усе разумеюць, які вялікі ўплыў сям’і на развіццё чалавека. Асабліва, на маю думку, шмат стэрэатыпаў у жаночым поглядзе.
Навучыць таму, як стварыць добрую сям’ю, падкажуць у школе сямейнага жыцця для дзяўчат і жанчын, якім споўнілася 18 гадоў і больш. Яна пачне сваю работу ў верасні пры рэспубліканскім дзяржаўным грамадскім аб’яднанні “Беларускае таварыства “Веды” Брэсцкая абласная арганізацыя”.
Урачы-валеолагі, псіхіятры, юрысты, работнікі пракуратуры падчас семінараў-трэнінгаў, практычных заняткаў, лекцый, прэзентацый дапамогуць наведвальніцам раскрыць жаночую сутнасць, прыдаць упэўненасці ў сабе. А яшчэ падкажуць шляхі вырашэння ўзнікшых у іх жыцці праблем, навучаць выяўляць прычыны сямейных цяжкасцей, афармляць сямейны абед і размяркоўваць сямейны бюджэт, будаваць адносіны з мужам, бацькамі і дзецьмі. А карацей – навучаць быць шчаслівай.
Аляксей ВАЛАДЗЬКО,
вядучы спецыяліст РДГА “Беларускае таварыства “Веды” Брэсцкая абласная арганізацыя”

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля