28 гадоў кравец прадстаўляе інтарэсы сваіх выбаршчыкаў

28 гадоў кравец прадстаўляе інтарэсы сваіх выбаршчыкаў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Нетыповую для мужчыны прафесію Іван Майсюк, старшы майстар участка давыд-гарадоцкага Дома быту, атрымаў у спадчыну ад бацькі – той таксама быў краўцом. Хлопчык з дзяцінства пасябраваў з іголкай і ніткай. Ды абставіны склаліся так, што неабходнасць ператварыла цікавае хобі ў любімую прафесію.
Ужо амаль 50 гадоў працуе Іван Іванавіч у сферы паслуг. Мясцовым жыхарам падабаецца вясёлы нораў бытавіка, яго бяскрыўдныя жарты і жаданне ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу. Таму зноў і зноў давяраюць яму гараджане прадстаўляць іх інтарэсы ў гарадскім Савеце дэпутатаў. З 1982 года ён годна пацвярджае свой дэпутацкі статус.
Іван Іванавіч, як ніхто іншы, разумее: раз людзі абралі дэпутатам – значыць, ёсць патрэба ў яго дапамозе. Таму і адказнасць павінна быць удвая большай. Да Івана Майсюка нярэдка прыходзяць за парадай людзі і з іншых выбарчых акруг – ён аднолькава ахвотна дапамагае ў вырашэнні праблем усім гараджанам. Галоўнае – павышаць якасць жыцця для сваіх землякоў.
Добрая слава ідзе пра майстра: нікому не адмаўляе, заўсёды дасць слушную параду. А калі сам не можа дапамагчы – накіруе да патрэбных спецыялістаў.
Родныя ўжо даўно змірыліся з такім актыўным ладам жыцця Івана Іванавіча. Гэты ўсмешлівы сівавалосы мужчына з іскрынкамі ў вачах нават адпачывае вельмі рэдка – выхадныя дні таксама праводзіць у справах. Адзіным выхаваўчым метадам, які прызнаваў і практыкаваў усё жыццё, была людскасць.
Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ”,
г. Давыд-Гарадок

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Мой тата – самы лепшы

Следующая запись

Арэхава будзе аграгарадком