Пазнаючы гісторыю, ствараць будучыню

Пазнаючы гісторыю, ствараць будучыню

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У конкурсных эсэ брэсцкія школьнікі выказалі свае патрыятычныя пачуцці да роднай краіны
Неяк давялося пачуць меркаванне: маўляў, гаварыць пра любоў да Радзімы – архаізм, бо словы такія нямодныя. Падумалася: няўжо і сапраўды патрыятычных пачуццяў сучасная моладзь саромеецца?
– Чаго ж тут саромецца? – здзівілася старшыня Маскоўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Марыя Гладун. – Патрыятычныя пачуцці ўпрыгожваюць чалавека і ўслаўляюць краіну. Яны блізкія і зразумелыя сучаснай моладзі.
У якасці доказу Марыя Міхайлаўна распавяла пра акцыю “Гэта наша зямля, гэта мы – беларусы”, якую правяла грамадская суполка. Яе мерапрыемствы ў абласным цэнтры падтрымалі і сталыя людзі, і моладзь, і дзеці. Напрыклад, старшакласнікі ахвотна паўдзельнічалі ў аднайменным конкурсе эсэ.
Здаваласая б, тэма ва ўсіх адна, а якія розныя атрымаліся творчыя работы! Школьнікі па-рознаму ўбачылі родную зямлю і расказалі кожны па-свойму, хто такія беларусы. Аказалася, што для сучасных падлеткаў (у конкурсе эсэ ўдзельнічалі вучні 8 – 11 класаў) нечужыя такія паняцці, як Айчына, патрыятызм, Беларусь. Яны напісалі і пра гераічнае мінулае свайго народа, і пра слынных беларусаў, і пра сённяшнія дасягненні рэспублікі, і пра свае надзеі і мары, якія звязваюць з Радзімай, – моцнай і квітнеючай.
Журы заўважыла, што школьнікі ўдала спалучылі ў эсэ гісторыю і сучаснасць, дакладна выказалі свае адносіны да беларускай дзяржавы, роднай мовы, на якой большасць і напісалі творчыя работы. Лепшыя былі адзначаны дыпломамі, грашовымі прэміямі, падарункамі: Кацярына Мшар, дзесяцікласніца САШ №10 (1-е месца), дзевяцікласнік Аляксей Таболіч з САШ №15 (2-е месца), вучань САШ №31 Даніла Кулеша (3-е месца). Заахвочвальныя прызы атрымалі Эдвард Максімовіч, Марыя Карпіевіч, Вераніка Лошык, Мая Парфеявец, Вікторыя Лахадыр.
Пазнаючы гісторыю, мы можам тварыць будучыню. Нашы маладыя сучаснікі гэта разумеюць. І як аптымістычна гучыць радок з эсэ Марыны Крук: “Дык будзь жа шчаслівым, мой зямляк-беларус!” А я дадам: памятай пра Радзіму і не хавай свае патрыятычныя пачуцці.
Дзмітрый ШЫФЕРШТЭЙН,
студэнт БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Яшчэ адзін крок. Да перамен…

Следующая запись

На медыйнай прасторы