На медыйнай прасторы

На медыйнай прасторы

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У Мiнску падведзены вынікі інфармацыйнага праекта “Юныя журналісты Беларусі і Расіі пра Саюзную дзяржаву”
У нашай краіне яго  рэалізоўвала газета “Переходный возраст”, а ў Расіі – выданне “Мир детей и подростков”. Лепшым юнкарам Беларусі, у тым ліку і прадстаўнікам клубаў юных журналістаў абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці і цэнтра паза-школьнай работы з Бярозы ўручыў дыпломы і памятныя прызы дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзiн.
Потым адбылася прэс-канферэнцыя, у час якой юныя карэспандэнты змаглі задаць пытанні Паўлу Барадзіну, намесніку міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Віктару Якжыку, выкладчыку Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Віктару Іўчанкаву, пісьменніку Вадзіму Носаву, рэдактарам і вядомым журналістам. Безумоўна, уражанняў ад такога дыялога шмат.
На працягу трох дзён юнкары з усіх абласцей Беларусі сустракаліся і працавалі разам з вядомымі беларускімі журналістамі ў Доме прэсы і ў “Белтэлерадыёкампаніі”. Незабыўныя экскурсіі, здымкі на “Беларусьфільме” ў праграме “Навагодні агеньчык”, прэзентацыі асабістых праектаў у розных намінацыях, зносіны з равеснікамі –
усё гэта зрабіла заключны акорд расійска-беларускага праекта незабыўным святам творчасці, якое яшчэ больш умацавала яго юных удзельнікаў у жаданні займацца журналістыкай прафесійна.
Надзея КРАЎЧУК,
клуб журналістыкі ЦПР,
г. Бяроза.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Пазнаючы гісторыю, ствараць будучыню

Следующая запись

Маладосць вяртаецца!