Зваротная сувязь

Зваротная сувязь

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

“ВЯЛІКАЯ МУЖНАСЦЬ МАЛЕНЬКАЙ ЖАНЧЫНЫ”
(“НТ”, №36, 4.09.2010)
Лёс гераіні не пакідае чытача абыякавым. Напэўна, таму, што ў матэрыяле апавядаецца пра жыццё рэальнага, а не кніжнага героя. Цяжка жылося да вайны, ды і пасля – таксама не лягчэй. Яшчэ мая бабуля расказвала, як дзяўчынкай працавала на полі за “палачкі”, па якіх потым жыта выдавалі. Далей – фашысцкая акупацыя, ад якой не ведалі, куды хавацца. Цяжэй за ўсё было жанчынам. Вайна прымусіла іх стаць мужнымі, рашучымі, каб выжыць у той чорны час.
Таму трэба аддаць даніну павагі такім жанчынам, як Вольга Аксенцьеўна. Дзякуй, што Вы з намі!
Ірына ХМЕЛЬ,
г. Брэст.
“ВОГНЕННАЯ” МУЗЫКА”
(“НТ”, №35, 28.08.2010)
Прачытаўшы матэрыял пра рок-гурт “USHUAIA”, зацікавілася іх творчасцю. Музыка сапраўды цудоўная. Выдатна, што хлопцы выкарыстоўваюць яе для прапаганды здаровага ладу жыцця. Гэты кірунак іх дзейнасці вельмі ра-зумны. Музыканты правялі тур па школах Брэста, парадаваўшы дзяцей не толькі выступленнем, але і добрымі парадамі наконт здароўя. Многім падлеткам для пераканання ў правільнасці вя-дзення здаровага ладу жыцця не хапае прыкладу менавіта такіх аўтарытэтаў – сваіх равеснікаў.
Ганна ГАЛЯНЧУК,
Маларыцкі раён.
“ФЕСТЫВАЛЬ СА СМАКАМ”
(“НТ”, №36, 4.09.2010)

І сапраўды, чаму б іншым вёскам не паспрабаваць зрабіць што-небудзь накшталт кулінарнага фэсту ў Моталі?! Заўсёды цікава паглядзець і ацаніць працу людзей, а разам з тым – добра правесці час. А калі яшчэ і ежу можна паспрабаваць ды пра розныя рэцэпты даведацца, дык і зусім добра! Так, ад аднаго толькі пераліку мотальскіх страў слінка цячэ…
І хоць смачна паесці – перспектыва, безумоўна, спакуслівая, не менш прыемна даведацца пра іншыя дасягненні жыхароў Брэсцкай вобласці, выказаць гонар за намаганні і поспехі сваіх суседзяў. А ганарыцца ёсць чым!
Станіслава УМЕЦ,
г. Брэст

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Кожны можа паўплываць на прысуджэнне літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка

Следующая запись

Ахвярамі дарожна-транспартных здарэнняў часта становяцца дзеці