Новы наркотык

Новы наркотык

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Залежнасць ад сусветнай павуціны захапіла не толькі моладзь, але і людзей сталага ўзросту
Гіперпапулярны сайт vkontakte.ru  – сапраўдны віртуальны наркотык сённяшняга дня. Калі раней сусветнай павуцінай хварэлі пераважна толькі маладыя людзі, дык такія сайты, як “Аднакласнікі” і “У кантакце” заразілі непераадольнай залежнасцю і людзей больш сталага ўзросту.
Ідэя аб’яднаць на адной старонцы пад дзевяццю запаветнымі літарамі агульнай назвы 61 мільён чалавек сама па сабе ўжо не нясе нічога добрага. Усе жадаюць вылучыцца і стаць індывідуальнасцю, але ж нічога, акрамя слоў “Добро пожаловать, нас уже 107 905 031”, не атрымліваецца.
Такія сайты становяцца “кілерамі” многіх паняццяў. Напрыклад, дружбы. Раней, каб стаць сябрамі, трэба было па-сапраўднаму ведаць чалавека. Цяпер жа дастаткова націснуць на сінюю ўкладку “Дабавіць у сябры”. І так “дабавіць”, “дабавіць”… Вы толькі ўслухайцеся! Набыццё сяброў стала нейкім спортам: цяпер пры знаёмстве не пытаюцца, якое марожанае ты любіш, а – ці ёсць у цябе старонка “У кантакце”. Мы пачынаем калекцыянаваць сяброў. Вельмі часта наведвальнікі сайта нават не ведаюць і паловы сваіх віртуальных таварышаў.
Мы замянілі звычайныя ўсмешкі смайламі – англійскімі эквівалентамі – усяго толькі дужкамі, якія не маюць ніякага сэнсу. Дзе ж тады эвалюцыя чалавека, калі такія паняцці як усмешка становяцца сёння рудыментамі і замяняюцца значкамі? Такія сайты ў прамым сэнсе гэтага слова забіваюць жывыя зносіны. Мы думаем, што ведаем пра чалавека ўсё, толькі прачытаўшы яго старонку. У перапісцы ўяўляем яго такім, якім бачым на аватары. Хіба гэта ўжо само па сабе не зневажальна?
“У кантакце” так проста памяняць статус! Але ці ёсць нешта такое ў рэальным жыцці, што было б гэтак жа проста змяніць, націснуўшы на “enter”?
Вось і атрымліваецца, што сайт быццам бы і віртуальны (здаецца, там усяго толькі аватары, каментарыі, смайлы), але жыццё – сапраўднае. Мы губляемся ў віры, які і не лічым жыццём, называючы гэта толькі забаўкай. Але гэтая забаўка забірае ў нас рэальнасць!
Сёння спіс наркотыкаў можа смела папоўніць новы “прэпарат” – vkontakte.ru, які можна ўпэўнена паставіць па сіле ўздзеяння ў групу найбольш небяспечных. Людзей палохаюць такія словы, як “гераін”, “какаін”. Чаму ж выраз “vkontakte” нас не палохае? Гэты наркотык не менш моцны. Бо нават усе сімптомы супадаюць: спачатку эйфарыя, санлівасць, няпамятлівасць, чырвоныя вочы, потым – страта адчування рэальнасці, адрыў ад жыцця, залежнасць.
Я таксама раней сядзела на гэтым “наркотыку”. Вярталася са школы і тут жа, нават не пераапранаючыся, загружала ўжо знаёмую старонку. Таксама чакала невядома чаго, праглядаючы паведамленні, шукала знаёмых на нейкіх бессэнсоўных форумах, чытала каментарыі, “дабаўляла” сяброў.
Але, напэўна, мне пашанцавала. У мяне проста ў адзін цудоўны дзень перастаў загружацца гэты сайт. І залежнасць прайшла! Тое, што аддавала яму, стала аддаваць у сапраўднае жыццё.
Вось толькі страчанага часу не вярнуць. Спадзяюся, калі-небудзь гэты “чароўны” сайт перастане існаваць. І мільёны людзей зноў выйдуць на вуліцы, зноў пачнуць жыць у рэальным жыцці, а не на нейкіх віртуальных старонках.
Паліна ВЕСЯЛОВА,
клуб журналістыкі Бярозаўскага цэнтра
пазашкольнай работы.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Водгукі “гарачага” сезона

Следующая запись

“Суд” для суддзяў