Змагацца з прысудам лёсу
У кастрычніку мінулага года ў Беларусі зарэгістравана рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская арганізацыя хворых на мукаполісахарыдоз і іншыя рэдкія генетычныя хваробы”
Суполка ставіць мэту не толькі аб’яднаць хворых людзей, але і маральна падтрымаць іх, абараніць правы і інтарэсы, а таксама прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем рэдкіх хвароб. Ёсць неабходнасць у зборы інфармацыі аб рэдкіх генетычных хваробах, новых метадах дыягностыкі і лячэння. Так, мукаполісахарыдоз і шэраг іншых рэдкіх генетычных хвароб сустракаюцца нячаста, але ж ёсць людзі, якія пакутуюць ад іх.
У грамадскай суполцы – пацыенты рознага ўзросту. Усім ім вельмі патрэбна медыцынская, сацыяльная, псіхалагічная і іншая дапамога. Але разам заўсёды лягчэй пераадольваць цяжкасці, змагацца з прысудам лёсу. Таму запрашаем усіх, хто палічыць патрэбным, далучыцца да гэтага руху. У суполцы будуць радыя кожнаму водгуку. Адрас для пісем: 212038, г. Магілёў, вул. Маўчанскага, д.16, кв.132, Маціевіч Тамары Мікалаеўне; тэлефоны: (80222) 46-71-57, (8029) 125-74-98 (Velcom), (8029) 748-41-28 (МТС).
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.