Высокія тэхналогіі

Высокія тэхналогіі

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Новыя метады хірургічнага лячэння гінекалагічных паталогій асвоены ў абласным радзільным доме
У гінекалагічным аддзяленні №1 абласнога радзільнага дома выкананы першыя тры высокатэхналагічныя рэканструкцыйныя аперацыі. Разам з нашымі медыкамі іх правёў галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Аляксандр Барсукоў.
Поўнае і няпоўнае выпадзенне органаў малога таза – паталогія, ад якой пакутуюць многія жанчыны. Пралапс тазавых органаў медыкі навучыліся выпраўляць. Такія аперацыі па высокатэхналагічнай методыцы праводзяцца ў Мінску, першыя выкананы ў Гомелі і Гродна. Цяпер яны асвоены і брэсцкімі дактарамі.
Па словах галоўнага ўрача абласнога радзільнага дома Анатоля Дашко, магчымасці ўкаранення новых аперацый сёлета пашырацца. Паспрыяе гэтаму адкрыццё пасля рэканструкцыі гінекалагічнага аддзялення і прыбудовы да яго, дзе размесцяцца гінекалагічны эндаскапічны хірургічны цэнтр, дзве аперацыйныя, рэанімацыя, генетычная лабараторыя.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Водгукі “гарачага” сезона

Следующая запись

“Суд” для суддзяў