Беларусь

Бестселеры ці рэтра?


«Дзяўчаты» — адзін з тых кінахітоў, якія можна пераглядаць бясконца
Далёка  не ўсе сучасныя фільмы падабаюцца мне і маім сябрам
Калі  адгарнула старонку “Какетак.net”, адразу зацікавілася рубрыкай “Чорнае і белае”.  Чытала роздумы аўтараў і не магла  адарвацца – вельмі цікавыя погляды. Я  нарадзілася ў час каляровых фільмаў, але ўсё ж такі ў дзяцінстве глядзела некаторыя чорна-белыя стужкі. Асабліва мне падабаецца вясёлы фільм “Дзяўчаты”.
Увогуле,  падзяляю  меркаванні Вольгі і Ніны.  Цяжка зараз ацэньваць чорна-белыя стужкі. Між тым, далёка  не ўсе сучасныя фільмы падабаюцца мне і маім сябрам.  У так званых бестселерах не заўсёды можна заўважыць асноўную думку, ідэю, а некаторыя, наогул, не маюць сэнсу. Напрыклад, расійскі “шэдэўр” “Самы лепшы фільм” – які ў ім сэнс? Што ён можа прынесці свету? Толькі  смех? Дык гэта можна ўбачыць і ў любой  гумарыстычный праграме. Навошта ўкладваць вялікія грошы  ў тое,  што мае аднадзённы поспех?
На мой погляд, трэба рабіць такія фільмы, якія хацелася б глядзець некалькі разоў. Кіно – унікальнае папулярнае мастацтва, а значыць, яно павінна быць зразумелым, цікавым, культурным,  асэнсаваным, несці добрае. Менавіта ўсім  гэтым параметрам адпавядаюць класічныя чорна-белыя фільмы.
А серыялы? Так, яны зусім  бескарысныя. Калі  ў кіно  могуць быць рэальныя і гістарычныя падзеі, то ў шматсерыйных фільмах (акрамя хронік і навуковых тэлеперадач) яны зусім адсутнічаюць. Праўдзівасць такога жанру кіно заключаецца толькі ў тым, што разглядаюцца сацыяльныя праблемы чалавецтва. Вось толькі падача гэтых праблем…
Вельмі рэдка бываю ў кінатэатры, таму што не хапае часу і падабаецца глядзець фільмы дома. Перад тым, як ісці ў  кіно, абавязкова пытаюся ў тых, хто ўжо быў на прэм’еры, і не іду, калі водгукі – адмоўныя. Акрамя таго, не сачу за афішай. Прапусціла кіно – не бяда: іду ў пракат і бяру дыск.
У  апошні час пераглядаю ўсе старыя фільмы, якія ёсць дома. Вельмі хачу знайсці і паглядзець большасць чорна-белых стужак, пра якія толькі чула. Таму што класіка не старэе і нясе ў сабе дабро.
Маргарыта СЯРГЕЕВА,
г. Брэст.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля