Апошні жоўты ліст…
Сцяпан НЕФІДОВІЧ, Лунінецкі раён.
Восеньскі матыў
Адлятае клін гусіны,
Коціць холад па зямлі.
А пад вокнамі вяргіні
Пачарнелі, адцвілі.
З дрэў лістота, што лістоўкі,
Шалясціць па маставой,
Ды рабінавыя гронкі,
Бы агні, над галавой.
Вераб’і маўчком паселі,
Сцерагуць спакой глушы.
І пануе сум асенні
На дварэ і на душы.
Асяніны*
З дажджом халодным вецер у ладзе
Скубе лісты ў астылым садзе.
А за сцяной то загрукоча,
То ў вокны б’е, бы ў хату хоча.
На шыбах чорнае вуалі –
Сумотны плач – слязінкі жалю.
То просіць восень разумення…
Сяджу ў самотнасці нязменнай.
У памяці маёй ёсць келіх
Сяброў і сваякоў памерлых.
Я ў келіх лью віно паволі
Ды п’ю за ўсіх памерлых долю,
Хто ўвайшоў у маю памяць
І хто ў душы змог след аставіць.
Мне сёння сумна, горка досыць.
Паплач і ты са мною, восень…
—————
*Асяніны – вечар асенніх дзядоў.
Людміла ГАЙЧУК, г. Белаазёрск.
* * *
Мне цёпла так ад рук тваіх
І ўсхваляванага дыхання,
Ад шчасця-долі на дваіх
І ад сустрэч, што да світання,
Ад светлых мараў і надзей,
Якія родам з маладосці,
Ад дзёрзкіх, вольных тых ідэй,
Якія думкі яшчэ ўзросцяць.
Каханне свет ускалыхне,
Ад радасці яго і ўсхваліць,
Агнём магутным палыхне,
Асвеціць ім, ды не апаліць.
* * *
У меня недавно умер отец.
Эти стихи посвящаются ему.
Нам в прошлое не возвратиться
По собственным своим следам.
Жива во мне твоя частица,
Ее я детям передам.
И будет долго мне скорбеться,
Так вмиг ушедшем, о тебе,
И время радостное сниться,
Когда ты был в моей судьбе.
Невосполнимая утрата
На плечи тяжестью легла.
И чувствую я виноватой
Себя, что не уберегла,
Не оградила от напасти,
Недолюбила наяву.
Услышать было б мне за счастье
Родной твой голос: “Я живу!”
Іван МЕЛЬНІЧУК, г. Брэст.
Нінін запавет
Іванку, радуйся і радуй…
З пісьма Ніны Мацяш.
Удзячны я за параду,
Што ўзышла светлай радугай:
Колькі жывеш – радуй,
Колькі жывеш – радуйся.
Сыну кажу і брату,
Усім данесці стараюся:
Колькі жывеш – радуйся,
Колькі жывеш – радуй!
Па-свойму
Людзі на тое і людзі,
Каб погляд на ўсё свой мець.
І кожны па-свойму судзіць,
Ці золата лепш, ці медзь.
Рыбачым на розныя снасці,
Пячэм па-рознаму хлеб…
А можа, яно так і лепш:
Па-свойму тварыць сваё шчасце…
БАЕЧКІ
Дармаедка
Да яблыні, што ў садку расла,
Прыліпла дармаедка-амяла
І сок салодкі папівала,
Пакуль бяднячку не замардавала.
Заўжды там дармаеды поспех маюць,
Дзе іх нахабству патураюць.
Камбала
У глыбінях мора камбала жыла.
Што там знаходзіла, дык тое спажывала.
Да сонца, зелені плыць не спрабавала,
Хаця, па праўдзе кажучы, магла.
Бываюць і сярод людзей асобы,
Якім нават няволя даспадобы.
Оксана ЖИВЧУК, г. Брест.
Светлый лучик
Опустил я в автомат монету,
Тайну чувств доверил проводам:
– Если можно, позовите Свету.
– Дома нет. И не звоните больше нам!
Жизнь летела без Светланы.
Но однажды утром рано
Превозмог души я раны,
Набираю номер давних лет:
– Можно пригласить Светлану?
И в ответ баритон тревожно: – Нет.
На закате лет и дня
Свету снова спрашиваю я.
Отвечает тоненько и тихо:
– Бабушка ушла, с мамой Светой я.
Если б Света только знала, как
Тревожно меня мучит
Голосок, что солнца лучик…
Луна
Сквозь тучи пробилась луна,
Одинока, печальна, как я.
И будто бы просит меня:
– Эх, и грустно одной,
Погуляй, Оксанка, со мной?
А я молвлю в ответ:
– Милого жду, его нет.
Много весен сижу дотемна,
Подруга влюбленных, колдунья-луна…
Янина ГРИГОРОВИЧ, г. Брест.
* * *
Ни жизнь, ни судьбу никогда не обскачешь.
Не стоит завидовать нам никому.
Бывает, смеешься, бывает, заплачешь,
Бывает, не веришь себе самому.
А годы летят, словно птицы над нами,
Им некогда в лица людские взглянуть.
Давайте следить за своими устами
И не обижаться на пройденный путь.
Чтоб всё-таки возраст нам не был помехой,
Давайте забудем о наших годах,
Себе пожелаем добра и успеха –
В больших повседневных и малых делах.
Дэбют у “НТ”
Жыве ў сэрцы верш
Сняцца пачынаючым паэтам іх надрукаваныя радкі.
Міхась Рудкоўскі.
Не перастаю здзіўляцца Брылёваму афарызму: “Божа, колькі яе – прыгажосці!” Пацвярджэнне гэтаму адчуў нядаўна ў, здавалася б, зусім не паэтычным месцы – неўралагічным аддзяленні Брэсцкай абласной бальніцы.
Уразіла сваёй духоўнай прыгажосцю незайздросная паставаю дзяўчо-санітарачка, якая прайшла праз выпрабаванні пакутнага жыцця і захавала ў сэрцы патрэбу чысціні і прыгажосці паэтычнага радка родных ёй па крыві Шаўчэнкі, Украінкі, Франко і родных па духу Купалы, Багдановіча, Панчанкі, Танка, Лермантава, Блока і Маякоўскага.
Сярод скалечаных інфарктамі-інсультамі, часам паўжывых, нерухомых хворых да слязы праціналі “Паміж пустак, балот беларускай зямлі”, “Прошчай, Волинь, мій рідненькі куточок”, “Что тут хитрить, пожалуй к бою, уж постоим мы головою за Родину священную свою”… Нарэшце, вершы самой Аксаны Жыўчук, якая нарадзілася ў Новавалынску, сталела пад Высока-Літоўскам – у Каленкавіцкай школе і Высокаўскім СПТВ. Гаворыць яна пра сябе сёння так: “Жыву тым, што падымаю на ногі свайго адзінаццацігадовага сына”. Прапаную чытачам яе вершы-дыялогі на рускай мове.
Аляксей ФІЛАТАЎ, пісьменнік.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.