Беларусь

Пра час і людзей


НЯДАЎНА ЎБАЧЫЛА СВЕТ КНІГА ВАСІЛЯ ЛІТВІНЧУКА “ПРА ЧАС, ПРА ЛЮДЗЕЙ, ПРА СЯБЕ…”
Праз уласны жыццёвы вопыт, працоўную біяграфію ад журналіста да работніка органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскую работу, не акцэнтуючы ўвагу на сабе, аўтар выступае ў ёй як апавядальнік і даследчык часу.
Многае вывучана, пераасэнсавана, многіх слухаў і многім адказваў на пытанні. Напрацаваны вопыт і дае права аўтару на сваё бачанне мінулага і цяперашняга жыцця, на ацэнкі і меркаванні пра радавых людзей і кіраўнікоў. З асаблівай цікавасцю, “звяраючы гадзіннікі” свайго бачання апісанага, чытаў я старонкі пра падзеі, якія ў 90-я гады мінулага стагоддзя па-жывому закранулі кожнага жыхара СССР і нашай рэспублікі.
Аўтар кнігі паказвае, як суверэнная Беларусь знаходзіла свой уласны шлях развіцця. Адзіная на постсавецкай прасторы некалькі гадоў таму пераўзышла ўзровень савецкага 1990 года ў прамысловасці. Стварыла новыя галіны вытворчасці. Падняла на новы ўзровень вёску. Рухаецца далей у гэтым кірунку. “Дзейнасць
А.Р. Лукашэнкі, у маім разуменні, як бы з’яўляецца сувязным звяном паміж Беларускай ССР канца ХХ стагоддзя і пачаткам стварэння новай сацыяльнай дзяржавы для народа пачатку XXI стагоддзя”, –
піша Васіль Літвінчук.
На мой погляд, работа ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу пацвердзіла правільнасць шляху развіцця, абранага Беларуссю.
Аляксандр ЮДЗІЦКІ,
член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь,
г. Брэст.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля