Алесю Корневу – 75!

Алесю Корневу – 75!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Вядомаму баранавіцкаму паэту Алесю Корневу споўнілася 75 гадоў!
Багаты жыццёвы вопыт, своеасаблівы талент, прага творчае працы, дасканалае веданне гутарковай беларускай мовы, выкарыстанне яе ў вершах, закаханасць у родны кут – адметныя рысы ягонай літаратурнай спадчыны. Ён аўтар больш чым дзясятка кніг, у якіх пяшчотна і дасціпна пяе пра жанчыну, каханне, дарогі і вандроўкі… Адна з адметных рыс творчасці Алеся Касьянавіча, што звязвае яго з чытачом, – крэўная, непарыўная сувязь з жыццём народа.
Газета прапануе сёння ягоны верш “Парады селяніна”, пранізаны лагодным сялянска-хлебным гумарком.
Аляксей ФІЛАТАЎ, пісьменнік.
Парады селяніна
Мяне не з’есць галеча,
І голад не аслабіць,
На ўласнай цёплай печы
Не прастуджуся, мабыць.
Нагамі – у цыбулю,
Рукамі – за бабулю…
Выццё ліхіх мяцеліц
Няхай мяне не цвеліць…
Не вывелася скварка –
Ёсць бульба ды капуста,
Мо, не схуднею ў карку,
Хоць і не буду тлустым.
І ты, як ёсць пагроза
Схуднець ушчэнт, у дошку,
Хутчэй, пакуль не позна,
Шыбуй да дзеда ў вёску!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Богам дадзены Беларусі

Следующая запись

Выратаваць жыццё