Шчырыя адказы на смелыя пытанні

Шчырыя адказы на смелыя пытанні

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Валерый Гапееў прэзентаваў сваю новую кнігу “Урокі першага кахання”
Кнігу “Пастка для рыцара” Валерыя Гапеева  гэтак жа цяжка “злавіць” у бібліятэцы, як і знакамітага “Гары Потэра”. Публікацыі ж аповесцей у часопісе “Маладосць”,  якія ўвайшлі ў новую кнігу аўтара “Урокі першага кахання” (выдавецтва “Літаратура і Мастацтва”, серыя “Пераходны ўзрост”, 2010 год), сталі сапраўднай падзеяй і выклікалі хвалю вострых водгукаў – ад хвалебных да зневажальна-абураных.
Ацэнкі розняцца, але прыхільнасць  самай капрызнай, нечытаючай (тым больш па-беларуску!) чытацкай аўдыторыі – падлеткаў, старэйшых школьнікаў – відавочная. Як і той факт, што Валерый Гапееў застаўся сам-насам са сваімі не па гадах дарослымі і не па-даросламу наіўнымі чытачамі, таму  што лідарства нашага земляка ў галіне літаратуры для дзяцей і падлеткаў нікім не аспрэчваецца. Гэтая ніша сучаснай беларускай літаратуры пустуе. Нібыта дзеці не праходзяць больш праз пераходны ўзрост, нібыта яны не чакаюць адказаў на свае смелыя пытанні.
У абласной бібліятэцы імя М. Горкага 3 сакавіка на прэзентацыі  кнігі “Урокі першага кахання”  стала зразумела: аўтар і яго чытачы гавораць на адной мове, жывуць на адной хвалі і існуюць у адной віртуальнай прасторы. Для дарослых жа, як прысутных на сустрэчы, так і для бацькоў  увогуле, Валерый Гапееў выступіў у ролі перакладчыка слэнгу маладых, псіхолага падлеткавых “хвароб” і шчырага субяседніка.
“Адкуль Вы так дакладна  ведаеце, як мы насамрэч жывём і што нас хвалюе?” – гэтае пытанне, якое задаў чытач-старшакласнік, пагадзіцеся, лепшая рэцэнзія на кнігу.
Алёна САЦУТА, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Пушчанскае масла

Следующая запись

Бярозавы сок: смачна і карысна