Беларусь

Бярозавы сок: смачна і карысна


Бярозавы сок некаторыя людзі зняважліва называюць вадзічкай. І дарэмна! Ён вельмі карысны пры дыябеце, ачышчае кроў, стымулюе імунітэт, у ім шмат дубільных рэчываў і вітамінаў. Гэта “вадзічка” выдатна прамывае ныркі. Каб з іх пайшоў пясок, трэба выпіваць каля 2 літраў соку штодня. Вясной ім ратуюцца ад сезоннай стомы. Сокам бярозы абмываюць твар, ім можна мыць галаву…
Як напіцца соку і не загубіць дрэва? Самы просты спосаб: надламаць галінку таўшчынёй у мезенец і нахіліць яе ўніз. Вы ўбачыце, як пачне капаць сок. Прывяжыце да галінкі бутэльку. Усё!
Нескладана і захоўваць сок. Самы карысны спосаб: замарозіць свежасабраны сок на працягу сутак і захоўваць яго ў бытавой маразільнай камеры ў спецыяльных ёмістасцях. Па меры неабходнасці размарожвайце яго. Такім чынам, вы будзеце ўжываць натуральны бярозавы сок да наступнага сезона.
Калі такой магчымасці няма, прафільтраваны бярозавы сок закіпяціце, дабаўце цукар і лімонную кіслату (на 1 літр соку – 75 грамаў цукру і 0,5 чайнай лыжкі лімонкі), зноў дайце закіпець і закатайце ў стэрылізаваныя слоікі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля