Беларусь

Будзем моцна трымаць у руках сцяг дзядоў нашых – сцяг Перамогі!


Май 2014-га. Сівізна валасоў яскрава гаворыць, якім няпростым было жыццё, а баявыя ўзнагароды сведчаць аб тым, якім гераічным яно атрымалася. У 17 год – на фронт у 1944-м. Пехацінцам прайшоў па вогненных дарогах Вялікай Айчыннай вайны і дайшоў да Берліна.
Жыве ветэран вайны Ілья-Леанід Андрэевіч Царык у Баранавічах і з асаблівым хваляваннем перажывае кожнае 9 Мая, бо яго Перамогай цяпер ганарацца не толькі дзеці, але і ўнукі. Вось Піліп нават пайшоў вучыцца ў патрыятычны клас сярэдняй школы №9 імя Героя Савецкага Саюза Г.М. Халасцякова. Дзед не сумняваецца: з хлопца атрымаецца добры абаронца Айчыны.
Лідзія КУРБАТ, “НТ”.
Фота Піліпа КУЧУРА,
вучня СШ №9 г. Баранавічы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля