Я люблю!

Я люблю!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Нам не павінна быць сорамна за сваю зямлю, за свой народ

Бацькоўская хата, матчына песня, спеў жаўрука, клёкат буслоў, самыя пахучыя і прыгожыя лугавыя кветкі, росныя раніцы — усё гэта мая любая Радзіма. Беларусь! Яна, як матуля, без якой ні нараджацца, ні жыць, ні дыхаць…
Жывём мы на гэтай чароўнай, багатай зямлі і за штодзённымі клопатамі не заўважаем яе хараства, прывыкаем да ўсёй гэтай прыгажосці. І па-сапраўднаму адчуваем Радзіму толькі ў далечыні ад яе. Як хочацца тады пачуць гучанне роднай мовы, убачыць роднае неба, удыхнуць роднага паветра!
Думаю, што ўпершыню я ўбачыла і палюбіла цябе назаўсёды, як толькі ты нахілілася над маёй калыскай і паглядзела прамяністымі матчынымі вачыма. Ты размаўляла са мной сардэчнай, шчырай мовай. Ты радавалася мне і пяшчотна клапацілася, каб дзіця ніхто не пакрыўдзіў. Ты калыхала мяне на шурпатых ад працы, але такіх ласкава-цёплых бабуліных руках. А цяпер штораніцы пяшчотна заглядаеш у мае вочы, каб запытацца, ці люблю. “Люблю, люблю, люблю”, — шапчу табе я. І мае словы паўтараюць ветрык з лістамі, васільковае поле, зялёны лес і пахучая трава. Ды і як цябе не шанаваць?!
Я з гонарам магу сказаць, што мне не будзе сорамна за сваю зямлю, за свой народ, які ніколі не быў рабаўніком, захопнікам. Я веру ў цябе, мая сінявокая, як верылі і Колас, і Багдановіч…
Юлія МАСЮК,
студэнтка Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Чароўны сад

Следующая запись

20 снежня органы дзяржаўнай бяспекі адзначылі 95-годдзе