МАЛАДЗЁЖНЫ МЕРЫДЫЯН
ПЛЮС ТРЫ ТЫСЯЧЫ
Больш за 15 тысяч пісем атрымаў у 2011 годзе белавежскі Дзед Мароз ад дзяцей з усёй Беларусі. (Для параўнання: у 2010 го-дзе зімоваму чараўніку напісалі 12452 дзіцяці).
Па словах паштавікоў, хлопчыкі і дзяўчынкі не заўжды просяць аб падарунках, некаторыя дораць Дзеду Марозу свае малюнкі.
ВІНШАВАННЕ АД ВАЙСКОЎЦАЎ
Супрацоўнікі абласнога і гарадскога ваенкаматаў сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” павіншавалі з Новым годам і Калядамі выхаванцаў Брэсцкага сацыяльнага прытулку.
Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.
І ТЭЛЕВІЗАР, І АНТЭНА
Дастоеўская СШ Іванаўскага раёна стала пераможцай конкурсу “Тэлебачанне – школе”, які праходзіў пад эгідай Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.
Навучальнай установе ўручылі галоўны прыз – тэлевізар з вадкакрышталічным экранам і спадарожнікавую антэну.
ЦУДЫ НА КАЛЯДЫ
9-10 студзеня Ганцавіцкі райкам ГА “БРСМ” правя-дзе акцыю “Цуды на Каляды” па зборы падарункаў для выхаванцаў сацыяльнага прытулку, школы-інтэрната, дзяцей-сірот, а таксама тых дзяцей, якія знаходзяцца зараз у бальніцы.
У мерапрыемстве прымуць удзел піянерскія дружыны і валанцёры атрада “Добрае сэрца”.
ЗАПРАШАЕ “БЕЗ БІЛЕТА”
Упершыню ў Брэсце адбудзецца вялікі сольны канцэрт гурта “БЕЗ БІЛЕТА”. Ён пройдзе ў Лядовым палацы 2 лютага.
“БЕЗ БІЛЕТА” – адзін з самых яркіх беларускіх калектываў. У яго песнях ужываюцца рок і электронная поп-музыка. Білеты каштуюць 40-60 тысяч рублёў.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.