Падведзены вынікі VІ Рэспубліканскага конкурсу творчых работ па сацыяльна-гуманітарных навуках

Падведзены вынікі VІ Рэспубліканскага конкурсу творчых работ па сацыяльна-гуманітарных навуках

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Перамога міласэрнасці
Падведзены вынікі VІ Рэспубліканскага конкурсу творчых работ навучэнцаў і студэнтаў па сацыяльна-гуманітарных навуках “Вялікая Перамога ў нашай памяці жыве”.
Дыпломам першай ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны навучэнка 4 курса Брэсцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Вераніка Галавач і яе кіраўнік Святлана Мурына. У рабоце-пераможцы аўтары расказалі пра работу атрада “Міласэрнасць”, які створаны пры навучальнай установе.
Алімпійцы плюс вайскоўцы
Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці арганізавала сустрэчу спартсменаў-алімпійцаў з ваеннаслужачымі 38-й асобнай мабільнай брыгады.
Вайсковую часць наведалі Юлія Бічык, Наталля Гелах, Яраслава Паўловіч, Вадзім Лялін, Аляксандр Казубоўскі і галоўны трэнер Нацыянальнай каманды Беларусі па веславанні акадэмічным Уладзімір Сінельшчыкаў. Удзельнікі мерапрыемства пабывалі на палігоне, паўдзельнічалі ў паказальных стрэльбах, пазнаёміліся з асаблівасцямі службы і быту брыгады. На памяць алімпійцы пакінулі вайскоўцам наглядную агітацыю і сімволіку НАК Беларусі.
Адрас клопату
У межах рэспубліканскага месячніка Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, які праходзіць у маі, у вобласці пачалася акцыя “Адрас клопату – адзінокія сэрцы”.
Супрацоўнікі таварыства і яго валанцёры збіраюць сродкі для аказання дапамогі адзінокім людзям. Яны наведаюць іх дома, у бальніцах, дамах-інтэрнатах, прапануюць медыка-сацыяльную і гуманітарную дапамогу, псіхалагічную падтрымку.
На ўсход. Да сяброў!
Сёння актыў пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адправіўся ў Магілёў.
Юнакі і дзяўчаты арганізавалі акцыю “Да сяброў на ўсход краіны”. Студэнты наведаюць Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.Куляшова і Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках, а таксама шэраг памятных мясцін Магілёўшчыны. Яны сустрэнуцца з равеснікамі, якім раскажуць пра вучобу і дзейнасць грамадскай суполкі, а таксама даведаюцца пра асаблівасці тутэйшага студэнцкага жыцця.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Яўгенія Грынько атрымала дыплом першай ступені на рэспубліканскай алімпіядзе па англійскай мове

Следующая запись

Брастаўчанка ўдзельнічала ў “Полі цудаў”