Актыўнасць гнюсу асабліва вялікая ў другой палове мая
Штогод, як толькі наладзіцца цёплае надвор’е, нас турбуюць мошкі. Ад гнюсу церпяць і людзі, і жывёлы. Хваравітыя ўкусы і таксічная слюна прыносяць шкоду арганізму. Хоць мошкі і дробныя насякомыя, але непрыемнасцей ад іх багата. Нападаюць яны толькі на вольным паветры і толькі ў светлы час сутак у сухое надвор’е. Таму – абараняйцеся!
Для прафілактыкі ў перыяд найбольшай актыўнасці мошак (а гэта другая палова мая) па магчымасці выключце знаходжанне паблізу месцаў выкладу (кладка яек і развіццё лічынак адбываецца ў чыстай праточнай вадзе). Апранайце вопратку, якая максімальна закрывае цела, выкарыстоўвайце сродкі, якія адганяюць насякомых – рэпеленты. З народных – любы адэкалон з дабаўкай некалькіх кропель валерыяны, гваздзіковага, лавандавага алею ці іх сумесі, 9-працэнтнага воцату і шампуня ў роўных прапорцыях. З хатняй аптэчкі можна выкарыстаць розныя мазі, якія ўтрымліваюць ментолавы і іншыя эфірныя алеі, нашатырны спірт, напалову разведзены вадою, ці раствор пітной соды (0,5 чайнай лыжкі на шклянку вады). Таксама дапамагае сок чыстацелу.
Пры шматлікіх укусах узнікае пачырваненне, прыпухласць. Для зняцця таксічнага дзеяння можна скарыстаць бальзам “Залатая зорка”. А ў выпадку ўзнікшай агульнай алергічнай рэакцыі на ўкусы гнюсу – звяртайцеся да ўрача.
Вольга ПОПЧАВА,
энтамолаг Брэсцкага АЦГЭіГЗ
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.