“Садъ” з сюрпрызамі
“САДЪ” З СЮРПРЫЗАМІ
У рэшце рэшт адбудзецца канцэрт аднаго з самых папулярных і любімых на Брэстчыне гуртоў “Садъ”.
Пройдзе ён у Чэрнінскім Доме культуры ў Брэсцкім раёне. Арганізуе мерапрыемства прома-група “Зала чакання”, якая абяцае безліч сюрпрызаў і ўсялякіх “бонусаў” для аматараў рок-музыкі.
У ПОШУКАХ ДЗЯЎЧАТ
Такога ў Брэсце яшчэ не было! Пачаўся кастынг удзельніц мясцовага камеды-шоу “Адлюстраваныя ў лужынах”.
Дзяўчаты, якія надзелены прыродным пачуццём гумару, харызмай і маюць жаданне выступаць на сцэне, могуць праявіць сябе. Падрабязную інфармацыю шукайце на афіцыйным сайце калектыву ці ў сацыяльных сетках.
АД РАСІЙСКАГА ДЗЕДА МАРОЗА
Падчас рабочага візіту ў Беларусь галоўны Дзед Мароз Расіі завітаў у госці да выхаванцаў Ястрамбельскай школы-інтэрната Баранавіцкага раёна.
Напярэдадні Новага года міфічны персанаж уручыў дзецям падарункі, а яны падрыхтавалі вершы, песні і танцы для чаканага госця.
КАЛЕДЖ НУМАР АДЗІН
Белаазёрскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж электратэхнікі прызнаны пераможцам абласнога конкурсу сярод устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Журы высока ацаніла выхаваўчую работу, якая праводзіцца ў кале-джы. Калектыў узнагароджаны граматай упраўлення адукацыі аблвыканкама.
ПРАВІЛЬНЫ АРЫЕНЦІР
У канцы снежня ў Іванава прайшлі адкрытыя спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні “Навагодняя гульня”.
Тры першыя месцы занялі гурткоўцы раённага цэнтра турызму пад кіраўніцтвам Аляксандра Шурхая.
НАВАГОДНІЯ ВЫЯВЫ
Паглядзець, якім чынам віншавалі адзін аднаго нашы бабулі, дзядулі, мамы і таты, можна на выставе, якая адкрылася акурат да свят у музеі абароны Брэсцкай крэпасці.
Экспазіцыя “Новы год у мастацкай паштоўцы” аб’яднала больш за 170 навагодніх і калядных паштовак розных часоў. Акрамя цікавых экспанатаў з архіваў музея тут можна палюбавацца рэдкімі экзэмплярамі віншавальнай прадукцыі з уласных калекцый брастаўчан.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.