Беларусь

АнтыСНІДаўскі плакат


Падведзены вынікі конкурсу плакатаў і малюнкаў “Небяспека – СНІД”.
Як адзначыў загадчык аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Леанід Глебка, конкурс выклікаў цікавасць: каля 400 работ разгледзела журы толькі на фінальным этапе.  Сярод школьнікаў пераможцамі сталі: Алена Трысцень з Баранавіч (гімназія №1, 1-е месца), Святлана Хорашава з Ганцавіцкага раёна (студыя выяўленчага мастацтва Агарэвіцкага СДК, 2-е месца), Вераніка Падзярачава з Пінска (САШ №11, 3-е месца). У намінацыі “Студэнцкія работы” перамагла Алена Кулак, навучэнка Навамышскага дзяржаўнага прафтэхліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці з Баранавіцкага раёна. Другое месца заняў Яўген Луцык (Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй мэб-левай вытворчасці і аўтамабільнага транспарту), трэцяе – Юлія Красман (Лунінецкі дзяржаўны політэхнічны прафесіянальна-тэхнічны каледж).

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля