Было б жаданне!

Было б жаданне!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

БЫЛО Б ЖАДАННЕ!
Бярозаўскі раён. Падве-дзены вынікі конкурсу на лепшае навагодняе афармленне адміністрацыйных будынкаў і прылягаючых да іх тэрыторый сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада і раёна. Творча і з фантазіяй выканалі светлавое афармленне сыраробны і мясакансервавы камбінаты,  “Бярозабудматэрыялы”, “Цеплапрыбор”, ПМК-3,  КУВП “Пескаўскае”, СВК “Нарутавічы”. Найбольш прыгожа выглядаюць адміністрацыйныя будынкі і сацыяльныя аб’екты Пескаўскага, Малецкага, Сакалоўскага  і Боркаўскага сельсаветаў. Сярод гаспадароў прыватных сядзіб роўных не было жыхарам вёскі Нарутавічы.
І ПЛАН РАБОТЫ ЗАЦВЕРДЗІЛІ
Пружанскі раён.18 пытанняў  было вынесена на разгляд сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 28 снежня мінулага года. Народныя выбраннікі прынялі рашэнні па здачы ў арэнду некаторых водных аб’ектаў раёна, абмеркавалі блок эканамічных пытанняў, зацвердзілі план работы на 2011 год.
КАЛІ ЎШЧУВАННІ НЕ ЎЗДЗЕЙНІЧАЮЦЬ
Ляхавіцкі раён. Старшыня сельскага Савета Аляксандр Трыбухоўскі разам з участковым, прадстаўнікамі аддзела адукацыі і работнікамі ФАПа напрыканцы мінулага года ў чарговы раз наведалі сем’і, якія знаходзяцца ў небяспечным становішчы. Большасць з іх, як, напрыклад, маці пяцярых дзяцей Іна Панова, стае на шлях выпраўлення. А вось  у адносінах  Кацярыны і Канстанціна Буйкевічаў, якія не паддаюцца перавыхаванню,  вырашана падрыхтаваць дакументы на  пазбаўленне бацькоўскіх правоў.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Дбаць пра зямлю

Следующая запись

Будзе гучаць слова