У БрДУ імя А.С. Пушкіна адкрылася “Акадэмія добраахвотніцтва”

У БрДУ імя А.С. Пушкіна адкрылася “Акадэмія добраахвотніцтва”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Клуб валанцёраў універсітэта аб’ядноўвае лінейныя валанцёрскія атрады. Налічвае суполка ўжо больш чым 100 чалавек.  Жаданне ствараць дабро і быць карыснымі людзям аб’яднала студэнтаў чатырох факультэтаў: сацыяльна-педагагічнага, псіхолага-педагагічнага, гістарычнага і філалагічнага. Упершыню брэсцкія валанцёры атрымалі пасведчанне з фатаграфіяй. Таксама ў кожнага будзе свая картка са спісам акцый, у якіх ён прымаў удзел. Рэктару ўніверсітэта  Мечыславу Часноўскаму ўручылі пасведчанне №1.
Кіруе клубам аспірант Таццяна Сакалова, навуковы кансультант – прарэктар па вучэбнай рабоце Ганна Сендзер, а каардынатарам з’яўляецца дэкан сацыяльна-педагагічнага факультэта Надзея Леанюк.
Па словах рэктара Мечыслава Часноўскага, сёння не менш важна быць добрым, чым адукаваным. А ў студэнтаў-валанцёраў ёсць цудоўная магчымасць разам з ведамі атрымаць і такія неабходныя ўрокі дабыні.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Матылёк на чужыне

Следующая запись

Смакуем суп “Беларускі квасок”