Беларусь

Смакуем суп “Беларускі квасок”


“БЕЛАРУСКІ КВАСОК”
ад Таццяны ШЧАРБАЦЭВІЧ, старшыні Крошынскага сельскага Савета Баранавіцкага раёна:
– Накарміць траіх мужчын няпроста. А калі яны яшчэ маюць розныя густы, як мае, каб дагадзіць кожнаму, прыйдзецца выкласціся, як кажуць, на ўсе сто. Таму стравы гатую з улікам запытаў мужа і малодшага сына (старэйшы жыве асобна). А вось суп “Беларускі квасок” любяць абодва. Ды і сябры са знаёмымі ад яго ў захапленні. Спадзяюся, што і чытачам “Народнай трыбуны” ён прыйдзецца даспадобы, тым больш, што ў прыгатаванні “Беларускі квасок” вельмі просты.
Нам спатрэбяцца: свіныя костачкі ці рабрынкі – да 1 кг, якія можна замяніць курыцай, 1 цыбуліна, 1 морква, 2-3 сталовыя лыжкі мукі, капусны або агурковы расол, прыправа “Вегета”.
У каструлі закіпяціць 2,5-3 літры вады, пакласці ў яе свіныя костачкі ці паўкурыцы. Зняць накіп, дадаць дробна нарэзаную цыбулю і на-дзёртую на буйной тарцы моркву, соль па смаку і працягваць варыць.  Тым часам 2-3 сталовыя лыжкі мукі развесці расолам да бліннай кансістэнцыі. Атрыманую масу ўліваем у суп за 2-3 мінуты да гатоўнасці, размешваем, дадаём “Вегету” – і “Беларускі квасок” гатовы.
Прыемнага апетыту!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля