Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • Нацыянальны банк Беларусі з 11 лістапада павялічыў стаўку рэфінансавання на 5 працэнтаў

Нацыянальны банк Беларусі з 11 лістапада павялічыў стаўку рэфінансавання на 5 працэнтаў


Стаўка рэфінансавання – 40 працэнтаў
Нацыянальны банк Беларусі з 11 лістапада павялічыў стаўку рэфінансавання на 5 працэнтаў – з 35 да 40 працэнтаў гадавых. Гэта мера дазволіць стрымаць інфляцыйныя працэсы, тлумачаць у Нацбанку, стабілізаваць сітуацыю ў эканоміцы і фінансавай сферы.

Тэрмін – да мая 2012 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў Ураду краіны тэрмін да мая 2012 года для якаснага паляпшэння ўзроўню жыцця насельніцтва. Аб гэтым ён заявіў 10 лістапада на нарадзе па пытаннях распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.

Апераджаем усе краіны СНД
Беларусь па індэксе чалавечага развіцця за 2011 год апераджае ўсе краіны СНД і займае 65-е месца сярод 187 краін свету. Расійская Федэрацыя знаходзіцца на 66-м месцы, Казахстан – на 68-м, Грузія – на 75-м, Украіна – на 76-м, Арменія – на 86-м, Азербайджан – на 91-м. З краін былога СССР Малдова займае 111-е месца, Эстонія – 34-е, Літва – 40-е, Латвія – 43-е.

Развіваць інфармацыю грамадства
Савет па развіцці інфармацыйнага грамадства створаны пры Прэзідэнце Беларусі, яго старшынёй будзе Кіраўнік дзяржавы. Адпаведны Указ №515 «Аб некаторых пытаннях развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 лістапада. У склад савета ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковых і адукацыйных устаноў, арганізацый, якія аб’ядноўваюць кампаніі ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Мацвіенка ўзначаліла Савет МПА
Спікер Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка выбрана старшынёй Савета Міжпарламенцкай Асамблеі СНД. За кандыдатуру Мацвіенкі прагаласавалі ўсе ўдзельнікі пасяджэння Савета, якое адбылося 9 лістапада ў Санкт-Пецярбургу. Раней гэту пасаду займаў былы старшыня Савета Федэрацыі Расіі Сяргей Міронаў.

Наш кантынгент міратворцаў
Беларусь гатова выдзеліць кантынгент для ўдзелу ў міратворчых аперацыях у ходзе дамоўленасцей АДКБ і ААН. Аб гэтым паведаміў журналістам статс-сакратар – памочнік міністра абароны Рэспублікі Беларусь па пытаннях ваеннай палітыкі Аляксандр Анісімаў. Для гэтага Беларусь выдзяляе міратворчую роту 120-й механізаванай брыгады і трох штабных афіцэраў. Акрамя таго, магчымы ўдзел супрацоўнікаў міністэрстваў па надзвычайных справах і ўнутраных спраў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля