Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • У Брэсцкім абласным радзільным доме ўручаны сертыфікаты сямімільярднага жыхара Зямлі

У Брэсцкім абласным радзільным доме ўручаны сертыфікаты сямімільярднага жыхара Зямлі


У Брэсцкім абласным радзільным доме ўручаны сертыфікаты сямімільярднага жыхара Зямлі дзецям, якія з’явіліся на свет 31 кастрычніка
Здзейснілася! 31 кастрычніка насельніцтва планеты Зямля дасягнула сямі мільярдаў.
У абласным радзільным доме ў гэты дзень на свет з’явілася шасцёра дзяцей – дзве дзяўчынкі і чатыры хлопчыкі. Па словах галоўнага ўрача Анатоля Дашко, гэта нехарактэрна для медыцынскай установы, дзе штодзень нараджаецца больш за 20 немаўлят. А на наступны дзень іх увогуле было 29.
Усім берасцейцам (у вобласці 31 кастрычніка на свет з’явілася 38 дзяцей: 26 – у сем’ях гараджан і 12 – у вясковых) выдадзены сертыфікаты ААН 7-мільярднага жыхара Зямлі, а іх матулям уручаны каштоўныя падарункі.
Не зусім яшчэ падужэлыя пасля родаў, але шчаслівыя матулі немаўлят, якія з’явіліся ў гэты дзень у абласным радзільным доме, хваляваліся, калі да іх завітала прадстаўнічая дэлегацыя з сертыфікатамі і падарункамі. Вядома ж, прыемна, што менавіта іх сыночкі і дачушкі могуць лічыць сябе паўнапраўнымі 7-мільярднымі жыхарамі планеты. Але самае галоўнае, каб дзеці былі моцнымі і здаровымі, выраслі годнымі грамадзянамі сінявокай Беларусі. Менавіта аб гэтым мараць Вікторыя Клімовіч, Таццяна Неўдах, Кацярына Шышук, Таццяна Данількевіч з Брэста, Марына Сітнікава з Вялікіх Матыкал і – вось дык супадзенне! – былая супрацоўніца “Народнай трыбуны” Алена Прыгара з вёскі Старое Сяло Матыкальскага сельсавета. Дарэчы, дачушка Алены з’явілася на свет самай першай – у 01.50 (на здымку).
Надзея ЯЦУРА, “НТ”,
г. Брэст.
Фота Алены САКАЛОВА

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля