У Брэсце адбылася закладка алеі Алімпійскай славы

У Брэсце адбылася закладка алеі Алімпійскай славы

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Па ініцыятыве Прадстаўніцтва НАК Беларусі па Брэсцкай вобласці ў абласным цэнтры адбылася закладка алеі Алімпійскай славы
У гэтым сімвалічным мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык, практычна ўсе брэсцкія алімпійцы, у тым ліку алімпійскія чэмпіёны Сяргей Макаранка (Рым-1960), Леанід Тараненка (Масква-1980) і Юлія Несцярэнка (Афіны-2004), а таксама чэмпіёны Паралімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне Ірына Леанцюк і Таццяна Грышко, сярэбраныя і бронзавыя алімпійскія прызёры, іх трэнеры. Усяго на алеі каля Палаца водных відаў спорту ў мінулую суботу было высаджана 16 серабрыстых клёнаў –
менавіта столькі знакамітых алімпійцаў выгадавала наша Берасцейшчына.
Віктар СЛАВІН, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Матылёк на чужыне

Следующая запись

Смакуем суп “Беларускі квасок”