64 тысячы дзяцей паўдзельнічаюць у малых алімпійскіх гульнях

64 тысячы дзяцей паўдзельнічаюць у малых алімпійскіх гульнях

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Летняя аздараўленчая кампанія на Брэстчыне адзначана высокай спартыўнай актыўнасцю. За першую змену для больш чым 48 тысяч дзяцей адчынілі дзверы лагеры. Усюды школьнікі ахвотна ўдзельнічалі ў спартыўна-масавых мерапрыемствах. Больш за палавіну аздараўленчых устаноў актыўна ўключыліся ў праграму “Спорт для ўсіх”, якая дзейнічае ўжо два гады пад эгідай Прадстаўніцтва НАК Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці, і правялі малыя алімпійскія гульні. Яны прысвечаны I летнім Юнацкім Алімпійскім гульням у Сінгапуры. Мэта праекта – не толькі прыцягнуць моладзь да заняткаў фізкультурай і спортам, але і абудзіць цікавасць да самых захапляючых спаборніцтваў.
Нядаўна цэнтрам алімпійскіх мерапрыемстваў стаў аздараўленчы лагер “Лясная казка”, што ў Жабінкаўскім раёне.
¬– Праект рэалізуецца ў рамках Праграмы алімпійскага выхавання, – адзначыла Алена Белаконенка, выканаўчы дырэктар Прадстаўніцтва НАК, – і наша задача – зрабіць такую практыку бесперапыннай на працягу ўсяго года. Лічу, што гэтай мэты мы дасягнулі. Тая спартыўна-адукацыйная работа, якую вядуць у школах, працягваецца ў летніках.
Пасля ўрачыстага адкрыцця гульняў амаль 320 дзяцей, якія адпачывалі ў 8 атрадах другой змены, паспрабавалі сілы ў сямі этапах спаборніцтваў. Старшакласнікі спрачаліся ў піянерболе, міні-футболе і шашках. Малодшыя – скакалі, кідалі мячы і бегалі. Юныя спартсмены праявілі сябе і ў творчасці: алімпійскай віктарыне і конкурсе на лепшы малюнак на алімпійска-сінгапурскую тэматыку.
– Наш лагер – спартыўна-аздараўленчы, – расказала Таццяна Місан, старэйшы выхавальнік, – і фізкультуры мы надаём вялікую ўвагу: уся першая палавіна дня прысвечана спорту. А малыя алімпійскія гульні і прысутнасць на іх прадстаўнікоў алімпійскага камітэта дае дзецям яшчэ большы стымул.
Летняя аздараўленчая кампанія на Брэстчыне праходзіць у чатыры змены. За гэты час амаль 64 тысячы дзяцей змогуць паўдзельнічаць у малых алімпійскіх гульнях.
Ірына АЛЬШОВА,
прэс-аташэ Прадстаўніцтва НАК
Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Валерый Бабіч атрымаў прыз ад Міжнароднага алімпійскага камітэта

Следующая запись

ААТ “Баранавіцкі малочны камбінат” выпускае прадукцыю для ўсіх, хто любіць натуральнае