8 чалавек загінулі на вадаёмах вобласці

8 чалавек загінулі на вадаёмах вобласці

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Трагічныя здарэнні на вадзе адно за адным адбываюцца ў вобласці. За мінулы тыдзень сумная статыстыка павялічылася на 8 выпадкаў. Яны здарыліся ў Брэсце, Жабінцы, Камянцы, Маларыце, Іванаўскім, Івацэвіцкім, Пінскім і Столінскім раёнах. Большасць тапельцаў – людзі маладога і сярэдняга ўзросту ад 19 да 45 гадоў. І ўсе ахвяры вады знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Брэсцкі абласны савет таварыства выратавання на вадзе яшчэ раз звяртае ўвагу кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў на неабходнасць асаблівай пільнасці пры правядзенні паходаў, экскурсій, калектыўных выездаў на адпачынак і іншых масавых мерапрыемстваў каля вадаёмаў. Неабходна ўзмацніць прафілактычную работу.
Няшчасныя выпадкі, як правіла, адбываюцца пры купанні ў неабсталяваных і забароненых для гэтага месцах, з-за легкадумнасці і ігнаравання правілаў бяспекі. Успомніце пра іх яшчэ раз перад тым, як нырнуць!

Рамуальд САДОЎСКІ, старшыня абласнога
савета ТВВАД

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца маладыя спецыялісты

Следующая запись

Чалавек слова і справы