Беларусь

Арэхава будзе аграгарадком


Вяскоўцы – за!

Камянецкі раён. Заключаць з насельніцтвам дагаворы на вываз смецця дэпутаты Раснянскага сельскага Савета пачалі пяць гадоў таму. Растлумачальная работа аб неабходнасці навядзення парадку ў населеных пунктах і дварах вяскоўцаў дала добры плён. Людзі пайшлі насустрач мясцовай уладзе: у вёсках Вярхі, Ваўковічы, Лумна, Мыкшыцы, Абяроўшчына, Пагранічная, Расна, Тумін былі ўстаноўлены кантэйнеры для смецця. А нядаўна народныя выбраннікі на чале са старшынёй сельскага Савета Валерыем Бядулем паставілі ў гэтай справе кропку: дагаворы на вываз смецця заключаны з жыхарамі вёскі Чапялі. Тут устаноўлены тры кантэйнеры.

Арэхава будзе аграгарадком

Маларыцкі раён. Будаўніцтва аграгарадка ў вёсцы Арэхава – цэнтральнай сядзібе аднайменнага сельскага Савета, запланаванае на 2010 год, набірае размах. Распачаты работы па асфальтаванні пад’язных дарог да механічных майстэрань, ферм і склада мясцовага СВК. Уздоўж вуліцы Савецкай устанаўліваецца бетонная ажурная агароджа, а з суседняга аграгарадка Олтушскі пракладваецца газаправод. Мяркуецца, што блакітнае паліва ў дамах вяскоўцаў з’явіцца напярэдадні ацяпляльнага сезона. У Арэхаве пабудуюць 15 новых дамоў для работнікаў і спецыялістаў сельгаспрадпрыемства. Па словах старшыні сельскага Савета Пятра Ківачука, будзе таксама праведзены рамонт будынка дзіцячага сада – у ім заменяць дах, вокны і дзверы. Новы дах атрымае і стары сельскі Дом культуры, а школа – вокны і дзверы. Мяркуецца правесці рамонт комплекснага прыёмнага пункта.

З удзелам школьнікаў
Пінск. Адной з задач дэпутацкай дзейнасці з’яўляецца прафілактыка правапарушэнняў, п’янства і алкагалізму сярод насельніцтва. Год назад народныя выбраннікі 25-га склікання разглядалі гэтае пытанне на сесіі гарадскога Савета. А нядаўна ўжо дэпутаты 26-га склікання зноў вярнуліся да яго абмеркавання. На трэцюю сесію, якая адбылася ў сярэдзіне чэрвеня, яны запрасілі навучэнцаў профільнага лагера школы маладзёжнага лідара, які функцыянуе пры аддзеле па справах моладзі гарвыканкама, і членаў дзіцячага парламента. Начальнік гарадскога аддзела ўнутраных спраў дэпутат Андрэй Калядзіч расказаў пра зробленае за год па прафілактыцы правапарушэнняў, п’янства і алкагалізму, адказаў на пытанні прысутных. Дапоўнілі яго іншыя народныя выбраннікі, якія выступілі на сесіі, выказаўшы неабыякавыя адносіны да злабадзённага пытання.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля