Анамальна гарачае лета абвастрыла сітуацыю з бяспекай на вадзе
Аб гэтай праблеме “НТ” не раз пісала, у тым ліку і ў матэрыяле “Ліпень. Спякота. Небяспека” ( № 8 за 10 ліпеня). У ім былі выказаны і некаторыя крытычныя заўвагі па арганізацыі воднага адпачынку ў Жабінцы.
Рэдакцыя накіравала матэрыял на рэагаванне. Амаль праз месяц прыйшоў адказ за подпісам намесніка старшыні Жабінкаўскага райвыканкама Алы АНУФРЫЮК. У ім, у прыватнасці, паведамляецца:
“У горадзе Жабінка маюцца два пляжы: на рацэ Мухавец і возеры Візжар. З 1 ліпеня былі закрыты для купання па заключэнні санітарнай службы раёна, што адлюстравана на шыльдах… На пляжы р.Мухавец уладкаваны выратавальны пункт і дзяжураць выратавальнікі штодзённа з 9.00 да 20.00. У сувязі з тым, што купанне было забаронена, дзяжурства выратавальнікаў перанесена на возера ў гарадскім парку, дзе арганізавана ў выхадныя дні катанне на катамаранах з 11 да 20 гадзін. У буднія дні катанне не арганізоўваецца па прычыне невялікай колькасці жадаючых”.
А яшчэ ў афіцыйным адказе сказана, што гандлёвае абслугоўванне зон адпачынку на пляжах здзяйсняецца праз разносны гандаль, бо там няма абсталяваных пляцовак і адпаведных камунікацый. Пытанне набыцця атракцыёнаў у гарадскі парк пакуль вывучаецца. Знаходжанне аўтатранспарту тых, хто адпачывае каля возера Візжар, кантралюецца раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя – не бліжэй за 30 метраў ад вады.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.