Аперацыя «БОМЖ»

Аперацыя «БОМЖ»

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У ЧАЦВЁРТЫ РАЗ МАШТАБНУЮ АКЦЫЮ ПА ВЫДАЛЕННІ
З ГРАМАДСКІХ МЕСЦАЎ, ГАРАДСКІХ ЗВАЛАК І ПРЫТОНАЎ АСОБ
БЕЗ ПЭЎНАГА МЕСЦА ЖЫХАРСТВА ПРАВЯЛІ Ў ГОРАДЗЕ БРЭСЦЕ
СУПРАЦОЎНІКІ ЎПРАЎЛЕННЯ ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ АБЛВЫКАНКАМА.
Па хадайніцтве міліцыі работнікі ДУ «Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» зрабілі санітарную апрацоўку бамжоў. Медыкі праверылі іх на наяўнасць венерычных хвароб і туберкулёзу, прадстаўнікі Чырвонага Крыжа аказалі гуманітарную дапамогу  –  выдалі кожнаму прадметы гігіены і прадукты харчавання, а свяшчэннаслужыцелі паклапаціліся аб маральнай падтрымцы.
Як паведаміў кіраўнік прэс-цэнтра ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама Віктар Васілеўскі, асноўная задача міліцыі  ў праведзенай акцыі – паставіць гэты спецыфічны кантынгент на фота- і відэаўлік, узяць адпячаткі пальцаў і біялагічны матэрыял для геннай экспертызы. Не сакрэт, што нярэдка вясной супрацоўнікі праваахоўных органаў у самых розных месцах знаходзяць «падснежнікі» –
неапазнаныя трупы людзей, якія вядуць такі «качавы» лад жыцця. Часта высветліць іх асобы вельмі складана.
У час акцыі прайшла і праверка бамжоў на ўдзел у магчымых злачынствах. Міліцыянеры спрабавалі высветліць прычыны вядзення асацыяльнага ладу жыцця, дапамагчы аднавіць згубленыя дакументы.
Журналісты ж мелі магчымасць пагутарыць з бяздомнымі і выслухаць некалькі гісторый.
Аляксандр, 52 гады:
– Звычайная біяграфія. Закончыў сярэднюю школу, адслужыў у арміі, атрымаў рабочую спецыяльнасць. Працаваў кранаўшчыком на адным з брэсцкіх заводаў. Потым стварыў сям’ю, з жонкай нарадзілі дваіх дзетак. Адным словам, усё, як у людзей.
У ліхія 90-я не стала работы, стабільнага заробку. Давялося падацца ў «чаўнакі», ездзіць за таварам у Кітай, Турцыю. З’явіліся «шалёныя» грошы, можна было пагуляць. Потым  гандлёвы бізнес прыйшоў у заняпад і перастаў прыносіць даход. Шэсць гадоў таму за п’янства жонка выставіла з дому, сын і дачка ведаць мяне не жадаюць. Вось з таго часу і бамжую. Недзе згубіў пашпарт, таму і на работу ўладкавацца не магу.
Дзякуй міліцыі за падобныя мерапрыемствы. Летась у мяне выявілі такім чынам туберкулёз. Своечасова трапіў у бальніцу – вылечыўся.
Уладзімір, 64 гады:
– Пакуль сядзеў у турме, родзічы выпісалі з бацькоўскай кватэры і прадалі яе. У мяне 32 гады працоўнага стажу, пашпарт ёсць. Рэгулярна атрымліваю на пошце пенсію, апошні раз 508 тысяч рублёў была. Мне яе хапае на некалькі дзён пагуляць з калявакзальнай публікай. Таму грошы стараюся аддаваць свайму сябру, які не п’е, а потым бяру ў яго па 20 тысяч у дзень. Інакш усё сабутэльнікі выманяць. Добра было б на зіму кватэру зняць, але і так на вуліцы не застануся: ведаю, дзе на вакзале можна ноч «перакантавацца».
Аб выніках работы з асобамі без пэўнага месца жыхарства ў 2010 годзе расказаў старшы інспектар упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС аблвыканкама маёр міліцыі Уладзімір Шкуцько:
–Усяго дастаўлена з месцаў агульнага карыстання, а таксама тэрыторый гарадскіх звалак 354 бамжы. Асобы 326 з іх былі ўстаноўлены. Дарэчы, трое лічыліся без вестак зніклымі. Выяўлены шэсць неплацельшчыкаў аліментаў. На лячэнне ў скура-венералагічны і туберкулёзны дыспансеры накіраваны адпаведна 32 і 48 чалавек. Раскрыты тры злачынствы, учыненыя бамжамі, а таксама выяўлены 17 малалетніх бадзяг і папрашаек. Падрыхтаваны матэрыялы на дэпартацыю за межы Беларусі пяці чалавек.
Юрый МАКАРЧУК, «НТ».
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Дарагія жанчыны!

Следующая запись

Навічкам давяраюць