Беларусь

На палях Брэстчыны распачалася масавая ўборка збожжавых


А хлеб ідзе!

СВК “Снiтава-Агра” – адна з лепшых гаспадарак Iванаўскага раёна. Яна займаецца вырошчваннем буйной рагатай жывёлы, мае сваю птушкафабрыку. Толькi сёлета за шэсць месяцаў сельгаскааператыў рэалiзаваў прадукцыi на сем з лiшнiм мільярдаў рублёў.
Як адзначыў у размове старшыня гаспадаркі Анатоль Гліннiк, у сёлетняе жнiво не лепшыя карэктывы ўнесла майская і чэрвеньская спёка, таму ўраджай збожжавых нiжэйшы, чым разлiчвалі. I  ўсё ж 35 цэнтнераў з гектара для азімага жыта, якое падгарэла, – неблагі паказчык для бягучага года. Праўда, вынік яшчэ не канчатковы: у СВК “Снітава-Агра”мы наведалiся ў той дзень, калі ўборку толькi распачыналi. А па першых гектарах складана ацэньваць, якой будзе ўраджайнасць на ўсёй збожжавай нiве. Падлiчваць яшчэ не сабраны хлеб палешукi не любяць i правільна робяць: у прыроды свой расклад сонечных дзён, дажджоў, ураганаў ды спёкі. Таму канчатковы вынiк будзе падведзены значна пaзней.
Юрый МАКАРЧУК, “НТ”.
Іванаўскі раён.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля