Беларусь

Наперад, у Сочы!


Праз два месяцы ўвесь свет будзе сачыць за выступленнямі спартсменаў на ХХІІ зімовых Алімпійскіх гульнях
Эстафета алімпійскага агню пачалася ў Маскве 7 кастрычніка, а завершыцца ў сталіцы Алімпіяды ў дзень адкрыцця спаборніцтваў, 7 лютага. Гульні ў Сочы атрымалі свае сімвалы – Белага Мішку, Зайку і Леапарда. Упершыню ў гісторыі іх выбіралі народным галасаваннем. Роўна за 500 дзён да гульняў быў названы слоган будучых спаборніцтваў: “Гарачыя. Зімовыя. Твае”. На англійскай мове ён гучыць так: “Hot. Cool. Yours”.
15 зімовых спартыўных дысцыплін, аб’яднаных у сем алімпійскіх відаў спорту, уключаны ў праграму Алімпіяды-2014.
Усяго разыгрываецца 98 камплектаў узнагарод, што на 12 больш, чым у Ванкуверы-2010.
Ад Беларусі плануецца ўдзел 25-ці спартсменаў у наступных відах спорту: біятлон на чале з Дар’яй Домрачавай, лыжныя гонкі з удзелам Сяргея Далідовіча, у фрыстайле будзем падтрымліваць Аляксея Грышына, Антона Кушніра і Дзмітрыя Дашчынскага, а таксама горныя лыжы, шорт-трэк і хуткасны бег на каньках.
30 студзеня адбудзецца адкрыццё беларускай Алімпійскай вёскі. Для нашай краіны гэта шостыя зімовыя Алімпійскія гульні. 5 лютага пройдзе падняцце Дзяржаўнага сцяга Беларусі ў Алімпійскай вёсцы.
Па заканчэнні Алімпійскіх гульняў на тых жа аб’ектах будуць праведзены зімовыя Паралімпійскія гульні 2014 года. Адзіным прадстаўніком на Паралімпіядзе ад Брэсцкай вобласці стане ўраджэнец Ляхавіцкага раёна Дзмітрый Лобан – майстар спорту міжнароднага класа па лыжных гонках, уладальнік “Сярэбранага глобуса” за 2-е месца ў агульным заліку этапа Кубка свету ў Канадзе ў 2009 годзе, пераможца этапа Кубка свету ў 2010-м, бронзавы прызёр Х зімовых Паралімпійскіх гульняў у Ванкуверы.
Спадзяёмся на алімпійскае “золата” і жадаем удачы беларускай зборнай. Асабліва “трымаем кулакі” за нашага земляка Дзмітрыя Лобана (на здымку). Будзем падтрымліваюць яго: нехта – непасрэдна ў Сочы, а хтосьці –
каля экранаў тэлевізараў.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля