Наш будатрад “ударным” называлі…

Наш будатрад “ударным” называлі…

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Студэнцкія атрады з’яўляліся“сэрцам” маладзёжнай арганізацыі. Немагчыма, расказваючы пра камсамольскі час, не ўзгадаць БАМ, працу моладзі ў калгасах і саўгасах. Пазней, у 70-я гады, упершыню працавалі атрады праваднікоў у цягніках, рэстаўратараў, медыцынскія атрады. У 1968 годзе пры Цэнтральным камітэце ЛКСМ Беларусі і абкамах камсамола былі створаны рэспубліканскі і абласныя штабы студэнцкіх атрадаў. Калі дагэтуль студэнты маглі падзарабіць і атрымаць рабочыя спецыяльнасці толькі летам, дык у 1975 го-дзе ўпершыню ў рэспубліцы ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце (цяпер БрДТУ) былі створаны студэнцкія атрады для работы ў час зімніх канікул.
Значны ўклад у развіццё студатрадаўскага руху на Брэстчыне ўнесла моладзь палескага краю. Байцы інтэрнацыянальнага студэнцкага атрада “Дружба” Пінскага індустрыяльна-педагагічнага тэхнікума ўстанавілі помнік загінуламу ў 1947 годзе ад бандыцкай кулі сакратару Столінскага РК ЛКСМБ Уладзіміру Палавінку. У 1984 годзе былі створаны першыя педагагічныя атрады для працы ў піянерскіх лагерах. У той час у рэспубліцы дзейнічалі 20 калектываў бязвыплатнай працы. Сярод першапраходцаў быў першы інтэрнацыянальны атрад імя Аўгуста Сандзіна Пінскага індустрыяльна-педагагічнага тэхнікума, у складзе якога працавалі сем студэнтаў з Нікарагуа.
У 1970-я гады камандзірам Брэсцкага абласнога штаба студэнцкіх будаўнічых атрадаў быў Анатоль САВІЦКІ (на здымку), чалавек неардынарны і творчы. Ён і сёння ўспамінае, што ўступіў у камсамол у маі 1961 года, і з радасцю расказвае пра насычаны падзеямі камсамольскі шлях, які, здаецца,  яшчэ не завяршыўся, бо, вядома ж, былых камсамольцаў не бывае.
– Цудоўных людзей у камсамоле было шмат, а таму і працавалася цікава, – узгадвае Анатоль Віктаравіч. – З некаторымі паплечнікамі нават цяпер сустракаемся па-сяброўску. Імёны многіх з актывістаў на слыху і цяпер: Валерый Міхееў, Уладзімір Зайцаў, Мікалай Паўлюковіч, Васіль Жук, Мікалай Прыступа, Міхаіл Куіш, Цімафей Базянкоў, Ніна Шпак, Іван Казулька…
І пералічваць можна доўга, ды ўсіх называць, пэўна ж, месца ў газеце не хопіць.
Студатрады ставілі сваёй мэтай не толькі заробак, але і выхаванне студэнтаў у духу творчага калектывізму і правільных, паважлівых адносін да працы. На іх ускладаліся задачы фарміравання высокіх маральных якасцей, пачуцця патрыятызму. У любой працы была ідэйная аснова і культурны аспект. Нашы суайчыннікі, не зважаючы на тое, дзе яны працавалі – у Гагарыне, на БАМе ці ў саўгасе на Брэстчыне, заўсёды ведалі, што робяць гэта на карысць вялікай дзяржавы, яе будучыні і дабрабыту.
За дзейнасцю маладога пераемніка камсамола Анатоль Савіцкі таксама сочыць. На яго думку, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі знаходзіцца на правільным шляху. Нават у творчасці Анатоля Савіцкага як паэта гэта тэма знайшла адлюстраванне. У адным з вершаў, прысвечаным ветэранам камсамола, ёсць такія радкі:
И молодежь не хуже,
чем вчера,
И им когда-то быть
на нашем месте.
Так скажем громко
комсомольское “Ура!”
Тому, что было, есть
и будет в чести.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

“Любоў не праходзіць ніколі”

Следующая запись

Узорнае літаратурнае аб’яднанне “Верасок” раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці г. Ганцавічы адзначыла сваё 35-годдзе