Беларусь

“Наша мэта – рэальная, зямная…”


У ПРАЦОЎНЫХ КАЛЕКТЫВАХ ПРАХОДЗЯЦЬ СУСТРЭЧЫ З ДЭЛЕГАТАМІ IV УСЕБЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА СХОДУ
Старшыню СВК “Астрамечава” Брэсцкага раёна Аляксея Скакуна ўразіла выступленне Кіраўніка беларускай дзяржавы: і ацэнка сітуацыі была дадзена разгорнутая, і пастаўлены канкрэтныя, зразумелыя арыенціры на будучыню. Аляксей Сцяпанавіч асабліва адзначыў праграму развіцця сельгасвытворчасці. Ён лічыць, што, і сапраўды, трэба ад адражэння вёскі пераходзіць да эфектыўнага сельскагаспадарчага бізнесу.
Звярнуў увагу дэлегат сходу і на словы Аляксанд-ра Рыгоравіча Лукашэнкі пра тое, што “Беларусь павінна стаць краінай, дзе хочацца жыць”. “Пэўна ж, гэта залежыць ад нас, ад дысцыпліны і якасці працы, пра якія таксама гаварыў Прэзідэнт”, – перакананы Аляксей Сцяпанавіч. Вось чаму на сустрэчах з людзьмі ён гаворыць аб маральным выхаванні чалавека, аб адзінстве грамадства.
“Наша мэта – рэальная, зямная: каб заўтра беларускі народ жыў лепш, чым сёння”, – гэтыя словы Прэзідэнта Беларусі блізкія сенатару, кіраўніку рэспубліканскага аграпрамысловага саюза
(БелАПС) Аляксею Скакуну. І ён упэўнены, што іх падтрымаюць працаўнікі гаспадаркі, бо яны жывуць зямнымі клопатамі і даўно зразумелі: толькі сваёй працавітасцю можна дасягнуць годнага жыцця.
Лідзія КУРБАТ, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля