Непераўзыдзеная Валянціна Наўрось

Непераўзыдзеная Валянціна Наўрось

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Даярка племзавода “Мухавец” Брэсцкага раёна Валянціна Неўрась летась надаіла на карову па 9396 кілаграмаў малака (прыбаўка  да 2009 года склала 382 кілаграмы) і зноў стала лепшай ў вобласці
Гэтай вышыні працавітая  жанчына дасягнула невыпадкова. Паступова, з году ў год, адточвала яна сваё майстэрства: пазнавала “псіхалогію” рагуль, вучылася правільна карміць і даглядаць іх, сачыла за парадкам у стойлах. Гэта стала асновай поспеху і стабільна высокіх надояў. За адданасць справе, якой прысвяціла практычна ўсё сваё жыццё, за дасягненні ў жывёлагадоўлі Валянціна Антонаўна неаднойчы заахвочвалася кіраўніцтвам гаспадаркі, раёна, вобласці і рэспублікі. У скарбонцы ўзнагарод  даяркі,  акрамя шматлікіх грамат і дыпломаў, – аўтамабіль “Масквіч”, уручаны яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя Галоўным камітэтам ВДНГ СССР.
– Усе дасягненні, – гаворыць Валянціна Наўрось, – гэта штодзённая карпатлівая праца не толькі даярак, але і спецыялістаў гаспадаркі, кіраўніцтва, якія клапоцяцца пра тое, каб статак быў удосталь забяспечаны кармамі. Мы ж стараемся сумленна выконваць свае абавязкі.
Надзея ЯЦУРА, “НТ”,
Брэсцкі раён.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Прагал

Следующая запись

Давайце будзем даражыць жыццём!