Беларусь

Папярэджанне для “Юнімілк”


Прывітанне з Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне Патрыярху Маскоўскаму  і ўсяе Русі Кірылу, епіскапату Праваслаўнай царквы і ўсім вернікам у сувязі з пачаткам работы Архірэйскага сабора. «На працягу стагоддзяў Праваслаўная царква была аплотам міру і спакою, клапацілася аб маральным удасканаленні чалавека, захаванні культурных і нацыянальных традыцый», – гаворыцца ў гэтым пасланні. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што работа Архірэйскага сабора будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва дзяржавы і царквы, дасягненню сапраўднай сімфоніі ў іх узаемаадносінах.

Год прадпрымальніка
Прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне аб аб’яўленні 2011 года Годам прадпрымальнасці. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 3 лютага. Як адзначаюць у прэс-службе беларускага лідара, Год прадпрымальнасці будзе садзейнічаць стварэнню новага аблічча беларускай эканомікі, разняволенню дзелавой актыўнасці і ініцыятывы, фарміраванню атмасферы здаровай канкурэнцыі, спрыяльных умоў для ўкаранення новых тэхналогій ва ўсіх сферах, павышэнню дабрабыту і якасці жыцця грамадзян.
Папярэджанне для “Юнімілк”
Беларусь можа спыніць супрацоўніцтва з кампаніяй «Юнімілк» у тым выпадку, калі яна не будзе выконваць узятыя на сябе абавязацельствы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў чацвер на нарадзе па пытаннях развіцця беларускай малочнай галіны, звяртаючыся да кіраўніцтва французска-расійскай кампаніі «Данон-Юнімілк».
Адэкватныя меры
Меры Беларусі ў адказ на рашэнне ЕС і ЗША аб санкцыях супраць нашай краіны будуць адэкватныя, заявіў начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных. Ён таксама адзначыў, што Беларусь перш за ўсё выступае за дыялог і супрацоўніцтва.
Клопат аб дзецях
У Беларусі з лютага ўзраслі на 4,9 працэнта памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, гэта звязана з зацвярджэннем новага бюджэту пражытачнага мінімуму (з 1 лютага па 30 красавіка ён складае ў сярэднім на душу насельніцтва 296870 рублёў).
На шляху прагрэсу
Навукова-тэхнічныя праграмы на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года зацверджаны ў Беларусі адпаведнай пастановай Савета Міністраў краіны. Усяго іх 28 – у галіне энергетыкі, электронікі і мікраэлектронікі, медыцыны, бія- і нанатэхналогій, сельскай гаспадаркі, інфармацыйных тэхналогій, прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя. Толькі ў бягучай пяцігодцы на іх рэалізацыю плануецца накіраваць каля 100 трыльёнаў рублёў.
Лічбавае ТБ
Больш за 30 мільярдаў рублёў будзе накіравана сёлета ў Беларусі на развіццё лічбавага тэлебачання. Большая частка гэтых інвестыцый пойдзе на будаўніцтва новых аўтаматызаваных перадаючых станцый, у тым ліку і на Берасцейшчыне – у Пружанах і Лунінецкім раёне. Плануецца, што да 2015 года ўсё тэлебачанне ў Беларусі стане лічбавым.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля