Беларусь

Качка з клёцкамі


ад Ірыны ДУДНІКАВАЙ, старшыні РК прафсаюза работнікаў АПК Камянецкага раёна:
– Мае сямейнікі культу з ежы не робяць. Аднак перавагу муж і дзеці аддаюць мясным стравам. Таму адбіўныя, катлеты ці “пальчыкі” ў будзённым меню прысутнічаюць даволі часта. У якасці гарніру выкарыстоўваю бульбу – вараную, смажаную, пюрэ, таксама грэчку. У святы звычайна выпякаю торт “Чарапаха” або “Мядовы”, абавязкова раблю салаты з крабавымі палачкамі і крэветкамі. Заўважыла, што ўдаюцца яны, калі рыхтую з настроем і жаданнем. Чытачам “НТ” прапаную рэцэпт прыгатавання качкі з клёцкамі.
Нам спатрэбяцца: качка вагой да 2 кг, 360 грамаў цыбулі, адна вялікая морквіна, многа зяленіва (пятрушка, кроп), мука, спецыі.
Качку варым у падсоленай вадзе, пакуль мяса не будзе адставаць ад касцей. Пасля аддзяляем яго, наразаем невялікімі кавалачкамі, запраўляем спецыямі і выкладваем на блюда.
З мукі замешваем прэснае цеста, як на пельмені, і даём яму пастаяць 20 мінут. Цыбулю дробна наразаем, а моркву надзіраем на тарцы і пасіруем іх на качыным тлушчы, змешваем са здробненым зяленівам. Атрыманую масу выкладваем на тонка раскатанае цеста і скручваем рулецік, наразаем яго на кавалачкі і адварваем у булёне, дзе варылася качка. Гатовыя клёцкі выкладваем на мяса качкі, пакрываем іх зверху пасіраванай цыбуляй, пасыпаем молатым перцам і падаём на стол.
Прыемнага апетыту!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля