Папярэдні дагавор

Папярэдні дагавор

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Аказваецца, сёння можна дакументальна аформіць нават жаданне заключыць здзелку
Засведчанне натарыусам дагавораў куплі-продажу жылых дамоў, кватэр, зямельных участкаў у наш час ужо не рэдкасць. Як правіла, заключэнне такіх дагавораў непарыўна звязана з ажыццяўленнем пэўных юрыдычна значных фармальнасцей. Часта пакупнік якога-небудзь аб’екта нерухомай маёмасці не спадзяецца на слова гонару і абяцанне патэнцыяльнага прадаўца, што дамова канчатковая і гэты аб’ект будзе прададзены менавіта яму. Таму бакі могуць дакументальна абараніць сябе, заключыўшы папярэдні дагавор і, такім чынам, узяўшы абавязацельствы гарантаванага правядзення здзелкі ў будучым. У гэтым дакуменце бакі не толькі зафіксуюць жаданне заключыць здзелку куплі-продажу, але і ў выпадку невыканання ці ўхілення ад дамовы маюць права на судовую абарону.
У папярэднім дагаворы бакі вызначаюць тэрмін, на працягу якога будзе заключаны асноўны дакумент, а таксама агаворваюць усе істотныя ўмовы, на якіх ён будзе заключацца: прадмет дагавора, кошт, тэрміны і парадак разлікаў. Такім чынам, можна вызначыць дату асноўнай здзелкі і суму авансу – грашовых сродкаў, якія перадаюцца ў лік будучай дамоўленасці. Гэтая сума выдаецца адным з удзельнікаў як гарант заключэння канчатковай здзелкі і забеспячэння яе выканання.
Калі ж на працягу вызначанага тэрміну адзін з бакоў будзе ўхіляцца ад заключэння асноўнага дагавора, дык другі бок мае права звярнуцца ў суд з патрабаваннем аб прымусовым заключэнні. Правамоцнае рашэнне суда па такім іску будзе адпавядаць дагавору і дазволіць прадаўцу патрабаваць перадачы належных грошай, а пакупніку – зарэгістраваць набытую маёмасць ці правы  на яе ўжо на ўласнае імя. Для таго, каб стымуляваць добрасумленнае выкананне абавязацельстваў, бакі могуць прадугледзець такі спосаб кантролю, як няўстойка.
Калі ж у вызначаны паводле папярэдняга дагавора тэрмін бакі не заключаць асноўны дагавор і пры гэтым ніхто з іх не накіруе прапанову яго заключыць, то абавязацельствы перастаюць дзейнічаць.
Папярэдні дагавор павінен быць заключаны ў той форме, якая прадугледжана законам для наступнага (асноўнага) дагавора. Рэгістрацыя засведчанага папярэдняга дагавора неабавязковая і робіцца па жаданні.
Любы з дагаворных бакоў можа звярнуцца ў натарыяльную кантору з просьбай аб зборы дакументаў, неабходных для засведчання самой здзелкі па прынцыпе “адно акно”. Натарыус сам падрыхтуе неабходныя паперы і прызначыць зручны час для засведчання канчатковага дагавора.
Наталля ДУБОВІК,
дзяржаўны натарыус
Першай Брэсцкай дзяржаўнай
натарыяльнай канторы.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Прагал

Следующая запись

Давайце будзем даражыць жыццём!