Падтрымаем дабрачынную акцыю “Фота на памяць”

Падтрымаем дабрачынную акцыю “Фота на памяць”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Дабрачынны праект закліканы захаваць дзецям успаміны пра светлыя імгненні іх дзяцінства
Са згуртаваннем валанцёраў “Дабро рабі” наша газета пазнаёмілася нядаўна: на электронны адрас “НТ” прыйшоў ліст са здымкам і просьбай: надрукуйце, калі ласка, бо дзеці мараць знайсці сабе бацькоў. Фота сімпатычных братоў і іх гісторыю мы аператыўна размясцілі на сайце газеты 2 мая (www.tribune.by) у рубрыцы “На першым плане”.
Атрымалі яшчэ адзін ліст, а ў ім –
прапанова стаць інфармацыйным партнёрам новага дабрачыннага праекта “Фота на памяць”. Ідэя гэтай акцыі падалася нам цікавай,  таму вырашылі расказаць пра яе ў газеце.
У нас, дарослых, амаль ва ўсіх, ёсць дзіцячыя альбомы. Адкрывае яго чалавек і можа сказаць: “Тут мне 3 гадкі, я зайчык на навагоднім свяце!” Або: “А вось я з Дзядулем Марозам!” Ці : “А тут мы з лепшым сябрам Васькай і смешным скамарохам…” І набягуць успаміны пра сваё дзяцінства. Кранальная памяць…
У выхаванцаў дзіцячых дамоў, сацыяльных прытулкаў, карэкцыйных цэнтраў мала чаго ёсць “свайго”. Любімыя цацкі губляюцца, з сябрамі і выхавальнікамі даводзіцца разлучацца. Паступова сціраецца памяць пра дзяцінства. Былі б фотаздымкі –
іншая справа! Вось валанцёры і прыдумалі акцыю, каб захаваць памяць пра дзяцінства ў здымках.
Мэта простая – зрабіць кожнаму выхаванцу інтэрната, прытулку, Дома дзіцяці фотаальбом – на ўспамін пра дзяцінства. У ім жа столькі светлых момантаў!
Добраахвотнікі могуць фатаграфаваць, рабіць здымкі, складаць з іх альбомы, запісваць дыскі з фота. Можна дапамагчы матэрыяльна, каб набыць тэхніку для фатаграфавання. Можна аказаць падтрымку альбомамі, фотапаперай, СД-дыскамі і г. д.
Падрабязней пра акцыю чытайце на сайце “Дабро рабі” (www.sirota.by) або патэлефануйце па нумары +37544-783-59-95.
Далібог, прапанова валанцёраў заслугоўвае ўвагі. Дзеці – цудоўныя фотамадэлі. Вы атрымаеце задавальненне, здымаючы іх. І прынясеце ім радасць – праз дзясяткі год, гартаючы свой фотаальбом, ці разглядаючы фотаздымкі ў рамачках або на маніторы камп’ютара, яны ўспомняць сябе ў дзяцінстве…
Зразумела, прапанову аб інфармацыйным партнёрстве мы ахвотна прынялі.
Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Рэзананс: “У школу… з ліхтарыкам і па лужынах”

Следующая запись

Здымаем ружовыя акуляры