Рэзананс: “У школу… з ліхтарыкам і па лужынах”

Рэзананс: “У школу… з ліхтарыкам і па лужынах”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Матэрыял пад такім загалоўкам быў змешчаны ў 13-м нумары “НТ”. Гаворка ў ім ішла аб добраўпарадкаванні вуліцы Лейтэнанта Рабцава ў Брэсце. Яе жыхары скардзіліся на марудную рэканструкцыю, на нязручнасці, якія стварылі будаўнікі ў раёне дамоў №№ 100, 106, 108.
На газетную публікацыю адрэагавалі ў Брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэце. Рэдакцыя атрымала адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Васіля КАВАЛЬЧУКА. У ім сказана:
“Па вул. Лейтэнанта Рабцава ў адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй аб’екта “Уладкаванне ўчастка аўтадарогі Р-83 Брэст – Камянец – Н. п. “Белавежская пушча” км 2,570 – км 7,419 і вул. Лейтэнанта Рабцава ў г. Брэсце” прадугледжана ўкладанне тратуараў з дробнаштучнай пліткі, уладкаванне веладарожак, цянявых навесаў на аўтобусных прыпынках, усталяванне вулічнага асвятлення, падрыхтоўка дажджавой каналізацыі і гасфекальнай каналізацыі.
У сувязі з часовай адсутнасцю сродкаў работы прыпыняліся. У цяперашні час будаўніцтва аб’екта прадоўжана з улікам работы па добраўпарадкаванні і ўладкаванні вонкавага асвятлення, у тым ліку і ў раёне дамоў №№ 100, 106 і 108.
Увод аб’екта плануецца ў 4-м квартале 2012 года”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Сярод дыпламантаў конкурсу эсэ акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь – брастаўчане

Следующая запись

Падтрымаем дабрачынную акцыю “Фота на памяць”